Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабоду” цяпер слухаюць усе, хто хоча ведаць праўду, — нават камуністы” (1997)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 8 траўня ў розныя гады мінулага.

Дзень добры! Вось якія напамінкі аб даўнім і нядаўнім мінулым адшукаліся ў беларускіх газэтах ад 8 траўня розных гадоў.

“Чырвоная змена” ў 1967 годзе друкуе афіцыйнае паведамленьне: “Цэнтральны Камітэт КПСС, Савет Міністраў СССР і ВЦСПС у сакавіку прынялі пастанову, а Прэзідыўм Вярхоўнага Савета СССР выдаў Указ “Аб пераводзе рабочых і служачых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на пяцідзённы рабочы тыдзень з двума выхаднымі днямі”. Перавод прадугледжана завяршыць у асноўным да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі... Праводзімае партыяй і ўрадам буйное сацыяльнае мерапрыемства дазволіць яшчэ ў большай ступені палепшыць умовы працы і адпачынку рабочых і служачых, павысіць эканамічную эфектыўнасць вытворчасці”.

“Вечерний Минск” у 1977 годзе паведамляе: “У Менску 7 траўня адбыўся ўрачысты сход работнікаў тэлебачаньня, радыё, сувязі й радыёпрамысловасьці з удзелам прадстаўнікоў партыйных, савецкіх, грамадзкіх арганізацыяў, прысьвечаны Дню радыё... Зь вялікім уздымам быў абраны ганаровы прэзыдыюм у складзе Палітбюро ЦК КПСС на чале з Генэральным сакратаром ЦК КПСС тав. Л.І.Брэжневым. З дакладам пра Дзень радыё выступіў старшыня Дзяржаўнага камітэту Савету міністраў БССР па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні С.М.Пуцылеў. Удзельнікі ўрачыстага сходу прынялі прывітальны ліст Цэнтральнаму Камітэту КПСС”.

“Віцебская міліцыя, аказваецца, гатовая выконваць загады кожнага мінака, які зьвернецца да яе “імем прэзыдэнта” і пакажа, каго браць, — адзначае ў 1997 годзе “Витебский курьер”. — У такую сытуацыю трапіла 1 траўня сакратар Віцебскага гаркаму ПКБ... Галіна Барэйка... Галіну Пятроўну даставілі ў Кастрычніцкі РАУС... Дома Галіна Пятроўна вырашыла не расказваць пра тое, што была ў міліцыі. Навошта турбаваць мужа? Але раніцай ён даведаўся пра “злачынства” жонкі з рэпартажу радыёстанцыі “Свабода” (яе цяпер слухаюць усе, хто хоча ведаць праўду, — нават камуністы)...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG