“Glos Prawdy”
Гарадзенская “Glos Prawdy” ў 1927 годзе піша: “Камітэт турніру Шахматнай гульні на першынство г.Горадні году 1927/28 паведамляе ўсім зацікаўленым, што пачынаючы з дня 20 красавіка г.г. пачынаецца ў Старым Замку ў вечаровыя гадзіны першынство ў шахматах на званьне чэмпіёна г.Горадні на год 1927/28. Асоба, якая здабудзе найбольшую колькасьць пунктаў, атрымае тытул чэмпіёна, акрамя таго грашовую ўзнагароду і будзе дэлегаваная ў будучым годзе на агульнапольскі турнір”.
“Віцебскі пролетарый”
У 1937 годзе “Віцебскі пролетарый” паведамляе пра новае ў гарадзкім жыцьці: “З адкрыццём навігацыі па Заходняй Дзвіне намечана курсіраванне спецыяльнага пасажырскага парахода, так званага воднага трамвая. Параход будзе курсіраваць па прыгарадных водных лініях Віцебск — Чэпіна і Віцебск — фанерны завод. Апрача таго, будуць устаноўлены дачныя рэйсы Віцебск — Цёплы лес — Лужасна — Мядзвежая гара і Віцебск — Шэвенькі. Кошт прыгараднага рэйса — 25 кап., дачнага — 86 кап. і 1 руб.50 кап.”.
“Звязда”
Са старонак “Звязды” ў 1997 годзе на пытаньне “Чаму вы папракаеце Польшчу ў правакацыях у Менску?” Аляксандар Лукашэнка адказвае гэтак: “Таму што фактычна сёння там створаны магутны інфармацыйны цэнтр пад апекай Пазняка для працягу інфармацыйнай вайны супраць Беларусі. Кіруе гэтым цэнтрам жонка Пазняка. Дарэчы, гэткі ж цэнтр ствараецца ў Літве, у Чэхіі (пад кіраўніцтвам жонкі другога эмігранта, які нядаўна разам з Пазняком эмігрыраваў у ЗША), і ва Ўкраіне. Калі ўлічыць, што і ў Расіі не вельмі СМІ нас любяць, то сапраўды сітуацыя вельмі складаная”.