“Па даных Гідраметэаралагічнай службы БССР 17 сакавіка на рацэ Свіслач пачнецца лёдаход, — паведамляе “Звязда” ў 1937 годзе. — Сёлета чакаецца нармальнае разводдзе… Для агараджэння гарадской электрастанцыі ад затаплення на Советскай вуліцы пабудован плот. Зараз умацоўваюцца масты, устанаўліваюцца пражэктары. Пры штабе створана хуткая тэхнічная дапамога. Мабілізавана да 100 лодак. У часе паводкі на левым беразе ракі Свіслач устанаўліваецца кругласутачнае дзяжурства машын хуткай дапамогі”.
“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1957 году адзначае: “Вынікі дэтранізацыі Сталіна перайшлі далёка межы, якія хацеў ім вызначыць Хрушчоў із супалкай. У Савецкім Саюзе пачалі ўздымацца галасы з дамаганьнямі ліквідацыі ня толькі культу асобы, але й ягоных беспасярэдніх вынікаў— самаволі й бяспраўя, якія й далей цьвілі ў гэтак званай “самай дэмакратычнай краіне”. Пачаліся навет адкрытыя выступы і забурэньні, як, прыкладам, студэнцкія дэманстрацыі ў Тбілісі, а таксама і ў іншых гарадох Савецкага Саюзу”.
* “Рэспубліка” ў 1997 годзе друкуе зварот прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Канстытуцыі: “Беларуская Канстытуцыя канчаткова і беспаваротна зацьвердзіла суверэнітэт і незалежнасьць рэспублікі, адкрытай да супрацоўніцтва з усімі краінамі і перш за ўсё зь вялікай Расеяй і брацкім расейскім народам. Адзначаючы Дзень Канстытуцыі, мы з надзеяй і ўпэўненасьцю глядзім у будучыню, таму што зьяўляемся гаспадарамі жыцьця на нашай зямлі, таму што будуем будучыню для ўласных дзяцей”.
.