Наконт даты нараджэньня Маркеса доўгі час існавала няяснасьць, бо ў дакумэнтах пісьменьніка значыцца 1928 год, аднак ягоны бацька сьцьвярджаў, што насамрэч усё адбылося на год раней - у 1927-м. Некалькі гадоў таму сам пісьменьнік пацьвердзіў бацькаву вэрсію, аднак у шэрагу крыніцаў ягоны год нараджэньня дагэтуль падаецца як 1928.
Упершыню савецкі чытач пазнаёміўся з творчасьцю Маркеса ў 1970 годзе – пасьля цэнзуры, са шматлікімі купюрамі і недакладнасьцямі быў надрукаваны раман “Сто гадоў адзіноты”. У 1976 годзе Карлас Шэрман, які добра ведаў Маркеса, прапанаваў перакласьці ягоны новы раман “Восень патрыярха”.
Паколькі Шэрман добра валодаў гішпанскай мовай, але ня вельмі дасканала літаратурнай расейскай, ягоным суперакладчыкам стаў Валянцін Тарас. Чаму ў разгар застою, у 1977 годзе, у часопісе “Нёман” зьявіўся антытыранічны гратэскны раман “Восень патрыярха”, тлумачыць Валянцін Тарас:
“Гэта была тая мяжа, калі немагчыма было ўжо трываць уладу гэтых старцаў. І сапраўды, узьнікаюць алюзіі з тым, што робіцца ў гэтай краіне, у Савецкім Саюзе. З тым, што тут тое самае, і стан грамадзтва такі ж самы. Гэта раман аб фэномэне таталітарнай улады, што такое таталітарная улада ў спалучэньні з праблемамі грамадзтва, у спалучэньні з тым, што грамадзтва нясе вялізную адказнасьць за тое, што усталёўваецца таталітарны рэжым. І людзі, асабліва інтэлігенцыя, ва ўсім Савецкім Саюзе, проста захлынаючыся, чыталі гэты раман. Гэта быў нейкі знак спадзеву, што ўсё некалі сканчаецца. Апошняя фраза гэтага раману: “Бясконцы час вечнасьці нарэшце скончыўся”.
Але не бязь цяжкасьцяў прабівалася гэта публікацыя. Калі выйшаў травеньскі нумар “Нёмана” з пачаткам “Восені патрыярха”, пільныя партыйцы адразу заўважылі крамолу.
Валянцін Тарас працягвае: “Калі пачалі друкаваць, знайшлася нейкая дамачка з ЦК КПСС, яна узьняла лямант, што гэта нельга друкаваць, таму што тут поўна алюзій, тут прачытваецца многае з таго, пра што гаварыць нельга. Але Макаёнак пайшоў да Машэрава, сказаў, што Маркес – прыхільнік рэвалюцыйнай Кубы, і раман надрукавалі”.
У 1978 годзе раман выйшаў асобнай кніжкай у Маскве, у выдавецтве “Художественная литература”. Праўда, зь вялікімі цяжкасьцямі, рукапіс вытрымаў аж шэсьць закрытых рэцэнзіяў, бо ў Маскве была свая, так бы мовіць, перакладчыцкая мафія, якая не магла зьмірыцца, што амаль нікому не вядомыя беларусы пераклалі геніяльны твор Маркеса. Дарэчы, дагэтуль у Расеі перавыдаецца “Восень патрыярха” менавіта ў перакладзе Тараса і Шэрмана. Перакладчыкі ня раз прапаноўвалі выдавецтву “Мастацкая літаратура” перакласьці раман на беларускую мову, але атрымоўвалі адмову.
Валянцін Тарас дагэтуль з асалодай перачытвае той пераклад і адзначае, што зьявіўся ён толькі дзякуючы настойлівасьці і тытанічнай працы Карласа Шэрмана: “Шэрман зрабіў дакладны падрабязны пераклад, “падрадкоўны”, а я ўжо працаваў з гэтым падрадкоўнікам. Усё адно работа была катаржная, але гэта была салодкая катарга, гэта была тая катарга, якая прыносіць табе велізарнае задавальненьне”.
Дарэчы, адной з апошніх вялікіх сур’ёзных працаў спадара Шэрмана быў пераклад на беларускую мову рамана Маркеса “Каханьне падчас халеры”. Маркеса перакладаў на беларускую Валер Буйвал. Нядаўна ў “Нашай Ніве” друкаваліся фрагмэнты новага твору Маркеса “Успамін пра маіх сумных прастытутак” у перакладзе Багдана Арлова..