“Беларуская крыніца”
“Беларуская крыніца” на гэтым тыдні 1927 году піша: “16.ІІ. адышоў на той сьвет Бацька адраджэньня Літоўскага народу сьв. п. др. Я.Басановіч… У Вільні апрача ўсяго грамадзянства ў жалобных абрадах прынялі ўчасьце Беларусы, Палякі і Жыды… За труной ішло многа народу, а вуліцы былі перапоўнены цікавымі, сярод якіх не адзін, пэўня, знаходзіўся, які яшчэ нядаўна ані прызнаваў, ані прызнаваць хацеў народ літоўскі за народ, а тым часам народ гэты, збуджаны са сну магутным голасам свайго вялікага сына сьв. п. Я.Басановіча, выказаў усю сваю моц і жывучасьць”.
“ЛіМ”
“ЛіМ” у 1957 годзе друкуе ліст у рэдакцыю: “У Марачоўшчыне знаходзіцца стары палац… Яго будавалі беларускія і італьянскія майстры. У трохпавярховым будынку было 108 пакояў. У 1944 годзе палац спалілі фашысты… Пасля разгрому фашысцкіх захопнікаў прайшло больш адзінаццаці год. Час Камітэту па справах будаўніцтва і архітэктуры пры Совеце Міністраў БССР паклапаціцца пра лёс старажытнага архітэктурнага помніка ў Марачоўшчыне. Трэба падумаць і аб аднаўленні знішчанага фашыстамі доміка, дзе нарадзіўся Тадэуш Касцюшка”.
“Наша Ніва”
На гэтым тыдні 1997 году “Наша Ніва” з нагоды паказу на Бэрлінскім кінафэстывалі фільму “Звычайны прэзыдэнт” Юр’я Хашчавацкага піша: “Кажуць, Аляксандар Лукашэнка быў сярод першых гледачоў, і ягонае стаўленьне да пабачанага паўплывала на экранны лёс карціны… Нават падбухторваньне “Вы ж дужы — пакажыце фільм народу” з боку журналіста Каравулава, паважанага прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь, не падзейнічала. У Менску відэакасэты зь фільмам перадаюцца з рук у рукі гэтак жа, як дваццаць гадоў таму кнігі самвыдату”.