Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вера Ляўчук: “Праўда выглядае так, што беларуская кніжка сярод польскіх беларусаў не мае лёгкага жыцця”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 19 лютага ў розныя гады.

“ЛіМ”

“ЛіМ” на гэтым тыдні 1937 году з нагоды сьмерці Рыгора Арджанікідзэ друкуе выступ Эдуарда Самуйлёнка на жалобным мітынгу: “Белыя арміі ненавідзелі Сярго Орджанікідзе, яны ведалі, што Орджанікідзе — геніяльны палкаводзец і промаху нідзе не дасць. Не раз белая зграя ўцякала ад палкоў, ад конніцы Орджанікідзе, не захапіўшы шапак… Тав. Орджанікідзе партыя і краіна даручылі кіраваць цяжкою прамысловасцю — гэтым самым важным участкам жыцця соцыялістычнай краіны. І Орджанікідзе бліскуча выканаў гэтую пачэсную і велічнай важнасці задачу”.

“Ніва”

“Ніва”, год 1967. Вера Ляўчук піша: “Праўда аднак выглядае так, што беларуская кніжка сярод польскіх беларусаў не мае лёгкага жыцця. І для абароны на гэты раз беларуса, трэба сказаць, з віны самой кніжкі. Кніжка гэтая не цікава. Сярод 12 тысяч беларускіх кніжак найменш палавіну ніколі ніхто не будзе чытаць, і яны непатрэбна залягаюць полкі грамадскіх бібліятэк… Усе яны аднолькавага колеру і велічыні, у аднолькавых вокладках, стаяць на полках і не прыцягваюць увагу чытача, бо нічым не здраджаюць багацця свайго нутра… Выдаецца, што час гаварыць аб гэтым больш голую праўду, чым дасягненні мераныя поспехамі “Мікітавага лапця”.

“Народнай воля”

“Дэпутаты на чале з Шарэцкім рабілі выгляд, быццам яны не разумеюць, што жывуць ва ўмовах таталітарнага рэжыму, — адзначае на старонках “Народнай волі” на гэтым тыдні 1997 году Сямён Букчын. — Дэпутаты працягвалі дзейнічаць так, быццам жылі ў краіне клясычнай дэмакратыі. Грубай сіле таталітарызму яны супрацьпаставілі высакароднасьць дэмакратычнай працэдуры: кворум, рэглямэнт, права тлумачэньня канстытуцыі… А як жа інакш? На што ж абапірацца, як не на закон? Бо калі няма закону, дык тады — хаос. Усё гэта зразумела. Але ж законы ня дзейнічалі ўжо ня год і ня два”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG