Слухаць:
Невялікая двухпакаёвая кватэра ў тыпавым доме. Па пакоях гойсае руды кот Цімоша, на паліцах шмат кніжак па гісторыі, з кухні ідуць смачныя пахі абедзенных страваў. Уладзімер Дашкевіч паказвае пакой сына, дзе на сьцяне вісіць вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
Вячаслаў Дашкевіч: “Шчыра кажучы, я не ўхваляў ягоную палітычную актыўнасьць, бо ведаў, чым гэта закончыцца. Я сустракаўся зь ім перад яго ад’ездам у Амэрыку. Мы ў сквэрыку пасядзелі, я яму нават казаў – ня едзь ты назад, крымінальная справа была заведзеная яшчэ ў сакавіку. А ён ехаў на пачатку ліпеня: “Тата, не пярэч. Я выбраў свой шлях сьвядома, і прайду яго да канца”.
Вячаслаў Дашкевіч кажа, што зьмяніў стаўленьне, калі патрапіў на суд над сынам.
Вячаслаў Дашкевіч: “Калі ўбачыў, колькі людзей яго падтрымліваюць, асабліва ў першы дзень. Усе падыходзілі да мяне, віншавалі. Хоць гэтае слова падаецца не прыдатным у дадзеным выпадку. Але віншавалі з тым, што выхавалі такога сына: сьмелага, справядлівага, які не пабаяўся аніякіх уціскаў”.
Маці спадарыня Вольга лічыць дні і месяцы, што засталіся сыну да вызваленьня.
Вольга Дашкевіч: “Выходзіць, шосты месяц ён там. Выходзіць, годзік застаўся. На Дзень Перамогі бывае амністыя… Хоць бы на “хімію” адправілі, ужо лепей. Ён тады і сам прыехаць зможа на які дзянёк”.
Вольга Дашкевіч прыгадвае сваю сустрэчу са Зьмітром у калёніі.
Вольга Дашкевіч: “Я як убачыла яго ў той чорнай фуфайцы… Вой… Гэта не перадаць. Мяне закалаціла ўсю. Я стала ўся то халодная, то мокрая, раву як бялуга, супакоіцца не магу. Я ж павінна яго супакойваць, маўляў, сынок, не турбуйся, як-небудзь перажывем гэты час. Дык ён мяне супакойвае”.
Спадарыня Вольга распавядае, што да іх дайшоў толькі адзін ліст ад сына. А нават той, у якім Зьміцер віншаваў маці з днём нараджэньня, не дайшоў. Пры сустрэчы Зьміцер выказаў меркаваньне, што лісты зьнішчаюцца, бо там апісваюцца ўмовы зьняволеньня ў Шклоўскай турме. Згадваючы эпізод з забаронай на размову па-беларуску ў часе сустрэчы, бацькі Зьмітра Дашкевіча падкрэсьліваюць, што кожнаму слову іх сына можна верыць, бо ён ніколі не хлусіць, паколькі трымаецца біблейскіх запаветаў.
Сядаем за абедзенны стол. Любімая страва Зьмітра Дашкевіча – галубцы. Маці прыгадвае, што малы Зьміцер яшчэ ў садку вельмі цікавіўся, як гатуюць ежу. Праз пэўны час ён ужо ведаў некаторыя сакрэты кулінарыі.
Вольга Дашкевіч: “Потым ужо і сама казала яму: “Сынок, ты не рабі, а ўмей. Як бы жыцьцё ня склалася – спатрэбіцца. Адзін будзеш жыць, не адзін… Возьмеш шлюб, калі прыйдзе твой час, заўсёды зможаш жонцы дапамагчы”.
Карэспандэнт: “Калі гаворка вядзецца пра маладога хлопца, у слухачоў можа ўзьнікнуць здаровы інтарэс – можа нявеста якая ёсьць?”
Вольга Дашкевіч: “Ён ня хоча гаварыць на гэтую тэму…”
Вячаслаў Дашкевіч: “Наколькі можна прадчуваць, вельмі многія дзяўчаты мелі б на яго вока”.
Вольга Дашкевіч: “Пакуль палітыка, яго нічога не хвалюе”.
Шлях да палітыкі ў Зьмітра быў неардынарны.
Вячаслаў Дашкевіч: “Я б не назваў яго спачатку прыхільнікам беларускай мовы. Ён яе можа нават трохі недалюбліваў – я так мяркую. Але калі быў рэфэрэндум пра дзьвюхмоўе ў 1995 годзе, дык ён рэзка перамяніўся. У мяне акурат быў вялікі расейска-беларускі слоўнік, адразу ўзяўся вывучаць беларускую мову…”.
Пасьля школы Зьміцер Дашкевіч год павучыўся ў адным з каледжаў Горадні, а пасьля перабраўся ў Менск. Як згадвае бацька, Зьміцер у часе адной з палітычных акцыяў быў затрыманы, і патрапіў на суткі ў адну камэру з тагачасным лідэрам “Маладога фронту” Паўлам Севярынцам, які вельмі паўплываў на нядаўняга школьніка.
Я пацікавіўся, як ставяцца суседзі да палітычнай дзейнасьці Зьмітра Дашкевіча і крымінальнай справы супраць яго.
Вольга Дашкевіч: “Некаторыя ведаюць. Адзін сусед выпадкова пачуў па “Радыё Свабода”, ён шафёр, у машыне ёсьць кароткахвалевы прымач. Я кажу: “Коля, гэта не твая справа, мы самі разьбярэмся. Ведаеш – маўчы. Хочаш казаць – кажы. Усё роўна гэтага не абмінеш”.
На разьвітаньне маці Зьмітра Дашкевіча спадарыня Вольга прыгадала словы сына ў часе спатканьня ў калёніі.
Вольга Дашкевіч: “Ужо амаль апошнія словы, якія сын казаў: “Мама, яны думаюць, што, калі яны мяне пасадзілі, дык на гэтым уся справа скончыцца. Усё разваліцца, ніхто нічога ня будзе рабіць. І ніякіх больш ня будзе ані мітынгаў, ані сустрэчаў, ані маніфэстацыяў… Мама, не хвалюйся! Людзі згуртаваліся яшчэ больш, і яшчэ больш сталася нашых прыхільнікаў і аднадумцаў”.
Спадарыня Вольга не працуе паводле стану здароўя, спадар Вячаслаў – пэнсіянэр. У Старых Дарогах ім няма зь кім абмеркаваць свае беды, і свае спадзяваньні. Штовечар яны слухаюць “Радыё Свабода”, каб пачуць штосьці новае пра свайго сына Зьмітра Дашкевіча. Бацькі рэпрэсаванага палітыка ўсьцешаныя той колькасьцю тэлефанаваньняў са словамі падтрымкі, што прыходзяць ім з усіх куткоў Беларусі ад незнаёмых людзей. Мае суразмоўцы падкрэсьліваюць, што вераць у сына, бо той верыць у Бога.
Гл. таксама • Адзін дзень у сям’і палітвязьня Паўла Севярынца (фота+аўдыё)
• Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна(фота+аўдыё)