Кватэра Тамары і Валеры Грузновых была беларускім клюбам для жыхароў менскае Серабранкі многія гады, якія спадарыня Тамара ўзначальвала Ленінскую раённую раду ТБМ. Слова разьвітаньня старшыні Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны Алега Трусава:
Трусаў: “Тамара Грузнова — чалавек, які ўсё сваё жыцьцё паклаў на канкрэтную працу для адраджэньня беларушчыны ў нашай краіне. Яна актыўна працавала і ў Таварыстве беларускай мовы, і ў Беларускім народным фронце. Гэта той чалавек, які ўвесь час рабіў штодзённую, шэрую, вельмі патрэбную працу — зьбірала подпісы, стаяла ў пікетах, займалася падпіскай, зборам ахвяраваньняў. Вельмі добра кіравала Ленінскай раённай арганізацыяй ТБМ, і арганізацыя яе была ўзорнай. Яна разам з мужам і сябрамі даглядала крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Лошыцы. Пакуль ёсьць такія людзі, як Тамара Грузнова, беларуская мова будзе жыць вечна”.
Тамара Грузнова нарадзілася ў Рагачове. Пасьля заканчэньня ў 1968 годзе Менскае пэдагагічнае вучэльні стала выхавальніцай дзіцячага садка, дзе была адной з ініцыятарак перавядзеньня выхаваўчага працэсу на беларускую мову. У 1999 годзе ў выніку рэарганізацыі саду была звольненая. Пасьля чаго цалкам прысьвяціла сябе грамадзкай працы. Апошнія пяць гадоў Тамара Грузнова была тэхнічнаю сакратаркаю сядзібы ТБМ. Гаворыць намесьнік старшыні ТБМ Сяржук Кручкоў:
Кручкоў: “Яна вельмі адданы чалавек, вельмі шчыры. Гэтая яе цеплыня кожны дзень адчувалася ў нашай сядзібе. І мы вельмі смуткуем з нагоды яе сьмерці й выказваем спачуваньні яе мужу Валер’ю, таксама вельмі шчыраму беларусу”.
Пахаваньне Тамары Грузновай адбудзецца 14 лютага на могілках прыгараднай вёскі Калодзішчы.