Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Чаму мітрапаліт не пераканае свайго "лабызацеля" наладзіць Божы парадак у ягонай асабістай сям’і?"


Зьміцер Падбярэскі, Менск Падзеі, якія паўсталі ў цэнтры ўвагі беларускай прэсы 2 лютага ў розныя гады мінулага.

На гэтым тыдні 1927 году "Наш голас" піша: "{У дні цяжкіх удараў найлепш можна пазнаць прыяцеляў.} Пад той час, як уся польская прэса — згодна, па камандзе зьверху — бясчэльна лгала аб выкрытых "складах аружжа", "бальшавіцкіх цыркулярах", "тысячах даляраў", якія знойдзены быццам-то ў гурткох Грамады і ў паслоў, — у той час, як "свае" — хадэкі і сельсаюзьнікі — {пісалі ўсялякія подласьці аб арганізацыі беларускіх сялян і работнікаў,} да фізычных удараў варожае рукі далучаючы яд маральны, — у той час прэса народаў, якія пад Польшчай маюць мала лепшае жыцьцё, чым нашае, горача адгукнулася і выразіла свой шчыры спогад да нас".

"ЛіМ" у 1947 годзе інфармуе: "У Журавічах, у памяшканні партгабінета, адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР народным артыстам рэспублікі І.Балоціным. Ад імя выбаршчыкаў слова ўзяў давераны таварыш Выдранкоў: "Выбаршчыкі нашай акругі задаволены тым, што адзін з лепшых дзеячоў беларускага тэатральнага мастацтва І.М.Балоцін даў згоду балатавацца па нашай выбарчай акрузе. Адначасова яны даюць яму наказ: высока цаніць давер народа, быць праўдзівым і сумленным, чулым і адданым народу, любіць свой народ так, як любіць яго наш першы кандыдат у дэпутаты — вялікі Сталін".

У гэтыя дні 1997 году "Свабода" надрукавала ліст пэнсіянэркі В.Пятровіч: "Калі наш прэзыдэнт зрабіўся такі блізкі царкоўным ярархам, дык чаму мітрапаліт не пераканае свайго "лабызацеля" наладзіць Божы парадак у ягонай асабістай сям’і? Чаму ж сваім уплывовым перакананьнем і сьвятасьцю мітрапаліт не давядзе Лукашэнку, што нельга быць шчасьлівым правіцелем у нешчасьлівай краіне, што хлусіць — грэх, а хлусіць цэламу народу ўжо ня толькі цяжкі грэх, але й цяжкое злачынства?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG