Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я адзіны рэктар ВНУ, які езьдзіць на працу на мэтро”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты ў розныя гады 31 студзеня

“Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе зьмяшчае апошняе слова падсуднага Пятакова на працэсе антысавецкага цэнтру: “{Я толькі вельмі шкадую, што разам з намі на лаве падсудных не сядзіць гэты асноўны злачынца, не раскаяўшыйся, злачынца да канца, якім з’яўляецца Троцкі.} Я занадта востра ўсведамляю свае злачынствы і не смею прасіць у вас знісхаджэнння. Я не рашаюся прасіць у вас нават літасці. Праз некалькі гадзін вы вынясеце ваш прыгавор. І вось я стаю перад вамі ў брудзе, раздаўлены сваімі ўласнымі злачынствамі, пазбаўлены ўсяго па сваёй асабістай віне, — згубіўшы сваю партыю, не маючы друзей, згубіўшы сям’ю і згубіўшы самога сябе”.

“Вечерний Минск”

“Вечерний Минск” у 1977 годзе піша пра фантастычныя рэчы: “У магістральных нафта- і газаправодаў зьяўляецца незвычайны памочнік — дырыжабаль. Праект ягонага стварэньня для транспартыроўкі паліва распрацаваны кіеўскімі вучонымі {і ўхвалены Дзяржаўнай камісіяй Дзяржпляну СССР}. Такі паветраплавальны апарат зробіцца нібы поездам, які лётае. Даўжыня саставу каля паўтарох кілямэтраў, крэйсэрская хуткасьць — да ста кілямэтраў за гадзіну. Ролю вагонаў будуць спаўняць аэрастаты, а лякаматыву — дырыжабаль-буксыроўшчык. Яшчэ адзін дырыжабаль зойме месца ў хвасьце саставу для стабілізацыі. {Праект прадугледжвае пабудову на промыслах спэцыяльных станцый для загрузкі нафты і газу.}”

“Имя”

Год 1997. Рэктар Міжнароднага інстытуту радыёэкалёгіі імя Сахарава Аляксандар Люцко гаворыць: “{Між іншым, я адзіны рэктар ВНУ, які езьдзіць на працу на мэтро. Калі да нас прыяжджаюць замежныя спэцыялісты, іх нават няма на чым прывезьці з аэрапорту.} Наагул экалягічныя праграмы — штука дарагая, таму ажыцьцяўляць іх трэба сумесна з іншымі краінамі. Але калі за мяжой грошай на гэта не шкадуюць, то ў нашай краіне гэта лічаць другараднай задачай. Напрыклад, нам вельмі патрэбны грошы, каб скончыць будаўніцтва корпусу, таму што пры цяперашнім стане спраў мы ня зможам прымаць новых студэнтаў. Сёньня лекцыі вядуцца нават у спартовай зале”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG