Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі "Акт падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі" стаў законам


Радыё Свабода У выходныя Джордж Буш падпісаў ініцыяваны амэрыканскім кангрэсмэнам-рэспубліканцам Крыстафэрам Сьмітам Акт аб дэмакратыі і падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі. Цяпер гэты дакумэнт набыў сілу закона.

"Аляксандар Лукашэнка – апошні дыктатар у Эўропе", - гаворыць ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі Крыстафэр Сьміт. "Лукашэнка працягвае сыстэматычна перасьледаваць дэмакратычных актывістаў і парушаць асноўныя правы беларускага народу. Ухваляючы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, мы дэманструем, што Злучаныя Штаты Амэрыкі – на баку беларускага народу ў яго намаганьні быць свабоднымі, жыць у дэмакратычнай дзяржаве, што мы не на баку тырана".

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі прадугледжвае ў 2007 і 2008 гадах падтрымку дзейнасьці, скіраванай на пабудову дэмакратыі ў Беларусі, падтрымку недзяржаўных арганізацый, моладзевага руху, незалежных прафсаюзаў, незалежных мэдыяў, дэмакратычных палітычных партыяў...

Крыстафэр Сьміт адзначыў, што "Беларусь – гэта краіна, дзе самая горшая сытуацыя ў Эўропе з правамі чалавека".

"Злучаныя Штаты справядліва ўвялі некаторыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, але настаў час узмацніць гэтыя санкцыі", - сказаў Сьміт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG