“Гоман” у 1917 годзе зазначае: “Нават дапускаючы немагчымае: што Край гэты пасьля міру забярэ назад Расея, — нам, беларусам, баяцца нейкіх кар німа чаго: мы нічога “праступнага” нават у адносінах да Расейскаго гасударства ня робім. Уся работа беларусоў ад самаго пачатку нямецкай окупацыі — асабліва з таго момэнту, калі нямецкія ўласьці, забараніўшы ужываньне расейскай мовы, далі пэўныя правы беларускай, — уся работа наша мае на мэці адно: не даць народу беларускаму ўтануць у моры чужой нам культуры, ды захаваць такіе нацыональные адносіны на Беларускай зямлі, якіе былі тут 50, 100, 200 ці 500 гадоў таму назад”.
“ЛіМ” у 1937 годзе піша пра выставу работ мастакоў БССР: “Не знайшла адлюстравання на выстаўцы вялікая сталінская Канстытуцыя. Ні ў каго з мастакоў не ўзнікла чамусьці жадання перадаць на палатне ці ў скульптуры гераічныя справы нашай радзімы, вобразы яе герояў. Стаханаўскі рух па сутнасці не паказаны… Калі тэматычна ёсць некалькі работ пра соцыялістычную вёску, дык соцыялістычны горад амаль не паказаны на выстаўцы. Характэрна, што на выстаўцы ёсць нямала “Старых Менскаў”, “Старых Віцебскаў”, але няма ні аднае работы на тэму “Новы Менск” ці “Новы Віцебск”.
На гэтым тыдні 1997 году “Свабода” зьвяртае ўвагу на актуальнае: “Уладальнікі аўтамашын цяпер могуць купіць толькі 20 літраў гаручага… Абмежаванні выкліканы дзвюма прычынамі. Па-першае, па словах дырэктара “Гораўтазапраўкі”, у прадпрыемства няма валютных сродкаў, каб набываць паліва, а купіць долары на біржы практычна немагчыма. А па-другое — значна зменшыліся пастаўкі расійскай нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы, так што бензіну папросту не хапае. Спрактыкаваныя аўтааматары кажуць, што гэтае абмежаванне ў продажы бензіну — толькі “першы званочак”, а неўзабаве можна чакаць і ўвядзення талонаў на бензін”.