Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Колькі Расея ні ўлагоджвала Лукашэнку, яна атрымала тое, што павінна была атрымаць…”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за аўторак, 9 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

Спадарыня: “Калі не перамог Казулін і параўнаць Казуліна і Гайдукевіча… Гайдукевіч такі сапраўдны мужчына: ён не зьбірае людзей на плошчы, ён чакае свайго часу, калі яго абяруць прэзыдэнтам. А чаму так Казулін верне на нашу Беларусь? Я тэлефаную з глыбінку. Ні за што ў жыцьці яго б не абралі. Я ведаю, як тут людзі галасавалі. За Казуліна 100 адсоткаў не прагаласавалі, каб ён быў прэзыдэнтам”.

Спадарыня: “Родная “Свабода,” у нас 4 каапэратыўных дамы па 100 кватэраў. Цяпер прыйшлі да нас “жыроўкі”. Мы павінны на гаспадарчыя патрэбы плаціць ад агульнай плошчы. Нічога ня робіцца для нас, таму што нашы каапэратывы перадалі ў ЖЭС-3. Вось Антонаўская,12, напрыклад. І вось я думаю, ці ёсьць на нашай беларускай зямлі хоць якая сіла, якая б абараніла нас пэнсіянэраў, якія будавалі кватэры ў каапэратывах, працуючы на трох працах. А цяпер старшыня разам з выканкамам усё дадаюць і дадаюць нам плату. Калі там ёсьць Палата законьнікаў, няхай бы яны прынялі такі закон, каб тым, што ў каапэратыве з 1965, зьнялі паборы. Ну, проста сэрца разрываецца. Я ня ведаю, да каго зьвярнуцца й што рабіць. Раней хоць да Леніна хадакі ішлі. Я не траплю ніколі да Аляксандра Рыгоравіча, хоць я такога ж сацыяльнага асяродку, як і ён. І мае бацькі такія, як і ён. Няма ў Беларусі ні праўды, ні свабоды”.

Зіноўеў: “Скажыце, ці можа беларускі суд зрабіць галаву расейскай “Транснефти” не выязным, аб’явіць яго ў міжнародны вышук? Дзякуй”.

Спадар: “Гэта рэжым Пуціна выкарміў на бясплатнай вуглевадароднай сыравіне рэжым Лукашэнкі”.

Любоў Мікалаеўна, Менская вобл. : “Прывітаньне, Радыё Свабода! Пачварная палітыка Лукашэнкі прывяла да крызысных адносінаў з Расеяй. У папярэднія гады расейскае кіраўніцтва ішло ў яго на павадку, паверыўшы яго абяцаньням. Субсыдаваньне сваёй эканомікі за кошт танных энэргарэсурсаў, а таксама параноя Лукашэнкі стаць прэзыдэнтам Расеі, сталі галоўнай рыторыкай у палітыцы. Гэта пра мітычную саюзную дзяржаву братэрскіх народаў, пра адданага саюзніка. Нельга ісьці лукашэнкаўскім шляхам, гэта шлях ілжы і крывадушша, нельга заключаць доўгатэрміновыя дамовы зь незаконным беларускім кіраўніцтвам. Прапаную ўраду Расеі сумесна зь міжнароднай арганізацыяй абвясьціць 2007 год Годам прэзыдэнцкіх дэмакратычных выбараў у Беларусі. Беларусы не абыякавыя да лёсу сваёй краіны будуць удзячныя”.

Анастас Семяновіч: “Паважнае спадарства Радыё Свабода! Добры дзень. Наконт эканамічнай вайны паміж мафіёзнай Расеяй і Беларусьсю. Гэта сьведчыць пра тое, што ўрад абсалютна не прафэсійны. Калі б кіраўнік ураду быў прафэсіянал, такога цуда не было б сёньня. Позна Вы, таварыш Лукашэнка, успомнілі простую ісьціну: з Расеяй трэба сябраваць, узаемавыгадна гандляваць, ім даўно час выставіць рахунак па ўсім пытаньням, то бок ваенныя базы, транзыт газу і мазуту і шэраг іншых пытаньняў. Вельмі небясьпечна тое, што Расея можа ўвесьці свае войскі для абароны газа-мазутных аб’ектаў. Вось тады Вам, прыхільнікі Лукашэнкі, прыйдзецца ісьці жыць і хавацца ў акопах. Асноўная маса беларусаў ня пойдзе з Вамі жыць і хавацца ў акопах. Выйсьце адно: адправіць урад у адстаўку, скамплектаваць яго з дэмакратаў і тэрмінова правесьці выбары прэзыдэнта й “палатнікаў” па дэмакратычным выбарчым законе, то бок 50 адсоткаў дэмакратаў, 50 адсоткаў ад Адміністрацыі. Эўропа й Амэрыка іх прызнаюць і дапамогуць выйсьці з дадзенага тупіка. Дзякуй за ўвагу”.

Спадарыня: “Паважанае радыё Свабода, заклікаю апошняга дыктатара Эўропы Лукашэнку пайсьці ў адстаўку. Ён завёў краіну ў тупік і прапаноўвае нам жыць у зямлянках. Але гэта нам, а сам будзе жыць у шыкоўным палацы ў Драздах і лятаць на асабістым Боінгу. У нас ёсьць таленавітыя палітыкі, якія знойдуць агульную мову і з Захадам, і з Усходам. Жыве Беларусь!”

Спадар: “Добры вечар, “Свабода,” ужо і не спадзяваўся датэлефанавацца. Відаць, як апусьцела нафтавая труба, то з Вамі сувязь перапоўненая. Дзякую, што прапусьцілі хоць трошачкі майго выказваньня ў эфір. Ну, і падабаецца Вам ці не, але я вырашыў працягваць свае заўвагі, так званыя цытаты з Вашых жа камэнтароў. Вось сёньня Ганна Соўсь, здаецца, паведаміла, што ў Злучаных Штатах пачалася эвакуацыя некалькіх будынкаў. Хацелася б ня тое што ўдакладніць, а жыўцом пабачыць, як эвакуююць будынкі. Здаецца, апошнім часам гэта было, калі ў Маскве пашыраліся праспэкты, то перасоўвалі нейкія тэхнічнымі спосабамі, рабілі вуліцы шырэйшымі. А як гэта робіцца ў Злучаных Штатах? Цікава было б пачуць ад Ганны Соўсь. Ну, вось і ўсё на сёньня. Дзякуй за ўвагу”.

Спадар: “Гляджу па тэлевізару ўручэньне прэміі за Духоўнае адраджэньне. Па-мойму, гэта духоўнае ўбоства абмінае Філарэта”.

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Добры вечар, радыё Свабода! Толькі што па тэлебачаньні я глядзеў, як наш вельмі паважаны Аляксандр Рыгоравіч і яго блізкі сябар Філарэт, як ён сам пра гэта казаў, уручалі прэміі за Духоўнае адраджэньне працаўнікам культуры. У мяне пытаньне да абодвух. Чаму Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, які можа пісаць вершы на дзьвюх мовах, які піша музыку і ня так ужо мала напісаў, які можа займацца графікай, нават ёсьць байкі свае напісаныя, многа лірычных твораў… Чаму Аляксандр Анатольевіч звольнены з працы, з-за таго, што нейкі прыдурак не падпісаў зь ім кантракт? Я хацеў бы спытаць ва ўсіх гэтых сьвятых, ва ўсіх гэтых бязьвінных, чаму на працягу ўжо 12 год мне і маім творам не даюць ніякай хады? А яны ж павінны быць аддадзенымі людзям, перш за ўсё. Чаму? Чаму вучыць царква сьляпая наша? Чаму сьляпая адміністрацыя прэзыдэнта? І нарэшце чаму сьляпы сам прэзыдэнт? Я б на яго месцы павініўся б перад сваімі людзьмі і ў некаторых папрасіў бы прабачэньня. Дзякуй”.

Ларыса, Менск: “Пра выбары ў мясцовыя саветы. Што мы ведаем пра сваіх кандыдатаў на сваіх выбарчых участках? Анічога. Я атрымала паштоўку, куды я павінна прыйсьці. Але не было ніводнага разу ніякіх сустрэчаў, усё робіцца фармальна. Таму такія адносіны да гэтых выбараў. І многія наогул ня пойдуць галасаваць. А мясцовыя саветы для простых грамадзянаў, можа, нават важней за вышэйшыя ўрадавыя ворганы. Бо тыя ня будуць вырашаць нашы асабістыя пытаньні. Колькі разоў пісала ў Адміністрацыю прэзыдэнта, дык нават ніколі не разглядалі. І адказ быў кожны раз аднолькавы, як пад капірку. Многія кандыдаты ад апазыцыі ўжо зьнялі свае кандыдатуры. Я б ня раіла гэтага рабіць, бо, калі б былі апазыцыянэры, то адбыліся б нейкія зьмены ў вырашэньні тых ці іншых нашых пытаньняў, простых грамадзянаў”.

Сталы слухач: “Я супраць тых фантазіяў, якія пры дапамозе Вашага радыё расказваюць людзі, якія думаюць ня далей за свой парог. Вы ўвесь час праз сваіх падстаўных людзей усё скардзіліся, што вельмі дрэнна, што датэрміновыя выбары і гэтак далей. Па-мойму, Вы самі пераканаліся, што для народа гэта вельмі выгодна. Я магу ў любы час пайсьці й прагаласаваць. І ня трэба выдумляць, Божа ж мой. Што там такога? Абіраюцца ў раённыя саветы дэпутаты. Калі чалавек разумны, то ён разумее, што гэта звычайная прафанацыя. Але ніякай ролі яны ня граюць, як у нас, так і на Захадзе. Гграюць ролю тыя людзі, якія ва ўладзе. Нарэшце, здаецца, гэта дайшло. А то гэта стогн быў, хворае месца для Вас было. А вось другое пытаньне па нафтавай і газавай вайне. Гэта зноў скрайнасьці, якія Вы спрабуеце завострыць. Канечне, цывілізаваных шляхам больш-менш трэба вырашаць, але трэба ведаць, з кім мы маем дачыненьне. Не з народам расейскім, цудоўным, а з тымі кіраўнікамі, то прафанацыяй і фармацыяй, якая заўжды злосьнічала. Вазьміце любога расейскага кіраўніка”.

Іван Нелукашоў, Менск: “Добры дзень. Цікавая рэч – гісторыя. Рацыю маюць тыя, хто сьцьвярджае, што яна нічаму ня вучыць. Колькі ні ўлагоджвалі Гітлера, усе ведаюць, чым гэта скончылася. Колькі Расея ні ўлагоджвала Лукашэнку, яна атрымала тое, што павінна была атрымаць. У апошнім выпадку, з нафтай, Лукашэнка павёў сябе як рабаўнік з улікам шляху. І Эўропа засталася без нафты. З дыктатарамі немагчыма дамаўляцца. Зь імі трэба размаўляць у Нюрнбэргу ці Гаазе. Расея атрымала добры ўрок, ня трэба было ратаваць Лукашэнку ад імпічмэнту ў 1996 годзе, высаджваючы дэсант Селязьнёў, Чарнамырдзін. І наогул увесь час абараняць яго ад непрыемнасьцяў у міжнародных структурах. Такім чынам, Беларусь усё больш робіцца скулай на азадку Эўропы. І з гэтым трэба нешта рабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG