Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар менскай міліцыі Ластоўскі «Свабодзе» зь месца выбуху


Званок нашага карэспандэнта Алега Грузьдзіловіча да прэсавага сакратара менскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага засьпеў таго на месцы выбуху, на плятформе станцыі мэтро «Кастрычніцкая».

Ластоўскі: «Прашу вас перадаць інфармацыю ў мэдыі. Зараз я знаходжуся на станцыі, бачу, што тут адбываецца, пакуль тут вельмі ўсё складана, а я вас папрашу паведаміць, хай людзі сочаць за сайтам гарадзкой міліцыі, дзе хутка зьявяцца тэлефоны гарачых ліній, якія будуць арганізаваныя. Больш я пакуль сказаць нічога не магу».

Карэспандэнт: «Колькасьць ахвяраў вы ня можаце паведаміць?».

«Не змагу. Зараз я знаходжуся каля гэтых абломкаў. Бачна, што быў выбух, вагон пакарабачаны. Так, ёсьць варонка на плятформе. Пажару няма, і, здаецца, і не было. Хаця, магчыма, нешта неяк і палыхнула. Але зараз пажару я ня бачу».

Карэспандэнт: «А кроў ёсьць?».

«Так, ёсьць. Усё, прабачце. І абавязкова перадайце, каб сачылі за сайтам менскай міліцыі, хутка зьявяцца тэлефоны гарачай лініі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG