Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША разглядае "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2011"


Сэнатар Джон Кэры
Сэнатар Джон Кэры
Сэнат ЗША распачаў у сераду разгляд пытаньня аб падаўжэньні тэрміну дзеяньня "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі" – законапраекту, прынятага Кангрэсам у 2004 годзе.

Прэзэнтуючы названы дакумэнт, сэнатар Джон Кэры выступіў з наступнай заявай:

Мы не забыліся пра народ Беларусі – і не забудземся.
"Больш за сто дзён прайшло пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка інсцэнізаваў ашуканскія выбары, арыштаваў кандыдатаў, якія пасьмелі балятавацца супраць яго і здушыў доступ беларусаў да свабоднай прэсы і інфармацыі. Нягледзячы на тое, што ўвага міжнародных мэдыяў перамясьцілася да іншых падзеяў, мы не забыліся пра народ Беларусі – і не забудземся. Шматлікія гераічныя асобы дагэтуль марнеюць у турме, бяз доступу да сваіх сем'яў і юрыдычнай дапамогі.

Падаўжаючы пастанову аб дапамозе беларускаму грамадзтву, Злучаныя Штаты робяць, што могуць для спрыяньня свабоднаму абмену ідэямі і альтэрнатыўным лідэрам Беларусі. Беларусы маюць гэткае ж права на самакіраваньне і свабоду выяўленьня, як і іх суседзі. Нельга дазволіць апошняй дыктатуры Эўропы існаваць без адпору.

"Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" закліканы спрыяць дэмакратычнаму разьвіцьцю, правам чалавека і вяршэнству закону ў Беларусі, а таксама падтрымліваць зацьвярджэньне і ўмацаваньне незалежнасьці краіны. Закон прадугледжвае выдаткаваньне неабходнай дапамогі для недзяржаўных арганізацыяў, незалежных мэдыяў, уключна з радыё і тэлевізійным вяшчаньнем на Беларусь, а таксама пашырэньне міжнародных абменаў.

Сёлетні законапраект аб падаўжэньні дзейнасьці Акту ("The Belarus Democracy Reauthorization Act of 2011") прадугледжвае шэраг дадатковых захадаў.

Найбольш істотныя папраўкі да тэксту 2004 году, дзеяньне якога было працягнутае ў 2006 і 2008 гг., уключаюць:

а) рэкамэндацыю прэзыдэнту ЗША падтрымаць вяшчаньне Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі, Эўрапейскага радыё для Беларусі і Белсату;

б) рэкамэндацыю прэзыдэнту выдзяляць адпаведныя сумы грошай на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў 2012-2014 гг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG