"Наша пазыцыя застаецца нязьменнай. Мы працягваем заклікаць да неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых і асуджаных і да зьняцьця зь іх усіх абвінавачваньняў", — заявіў прадстаўнік амбасады ЗША.
Такія выказваньні прагучалі ў сувязі з тым, што шэрагу фігурантаў крымінальнай справы пра падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці зьмянілі абвінавачаньне.
30 сакавіка шасьці абвінавачаным у справе аб падзеях 19 сьнежня выставілі новае абвінавачаньне. Былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, актывістаў ягонага штабу Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуту і Сяргея Вазьняка, а таксама яшчэ аднаго былога кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага і актывістку ягонага штабу, намесьніцу кіраўніка "Маладога фронту" Насту Палажанку цяпер вінавацяць паводле 342 артыкула — гэта арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Максымальнае пакараньне — 3 гады зьняволеньня, а мінімальнае — грашовы штраф.