Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 40 гадоў сустрэчы Рэйгана і Гарбачова ў Рэйк’явіку, якая прывяла да спыненьня «халоднай вайны»

Міхаіл Гарбачоў і Рональд Рэйган
Міхаіл Гарбачоў і Рональд Рэйган

Падзеі 11 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 кастрычніка 1986 — у Рэйк’явіку пачалася сустрэча прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Быў пакладзены пачатак дыялёгу, які ўрэшце прывёў да пацяпленьня ў савецка-амэрыканскіх адносінах і завяршэньня «халоднай вайны».

Таксама ў гэты дзень

1899 — пачалася другая Англа-бурская вайна паміж Брытанскай Імпэрыяй і Трансваалем з Аранжавай Вольнай Дзяржавай.

1919 — з ініцыятывы Юзэфа Пілсудзкага ў будынках Віленскага ўнівэрсытэту адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя.

1962 — пачаўся Другі Ватыканскі сабор, які стаў адной з найважнейшых падзеяў у гісторыі Каталіцкай царквы ХХ стагодзьдзя.

1978 — на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы стварылі Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

Ляўкі
Ляўкі

1922 — у Коўне створаная Дзяржаўная калегія БНР. Яе ўзначаліў Пётра Крачэўскі.

2015 — у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на якіх, паводле афіцыйных вынікаў, Аляксандар Лукашэнка атрымаў 83,5% галасоў і пайшоў на пяты тэрмін. Назіральнікі АБСЭ заявілі, што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам.

2020 — у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі „Маршы годнасьці“. Міліцыя паведаміла пра 713 затрыманых.

2021 — у Нюрнбэргу адбылася канфэрэнцыя пра магчымасьці прыцягненьня прадстаўнікоў беларускага рэжыму да міжнароднай адказнасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

Франсуа Марыяк
Франсуа Марыяк

1909 — Зінаіда Бандарына, беларуская пісьменьніца і перакладчыца.

1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтка і перакладчыца.

1948 — Мікалай Ільніцкі, беларускі музэйнік, шматгадовы кіраўнік Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка. Паводле зьвестак ягоных сваякоў, нарадзіўся 11 кастрычніка 1948 году, афіцыйна ж запісаны 4 студзеня 1949 году. Пры ім у Полацку адкрыліся новыя музэі і мастацкая галерэя, зьявіліся помнікі Эўфрасіньні Полацкай і Сімяону Полацкаму, пачаў праходзіць міжнародны фэстываль арганнай музыкі «Званы Сафіі».

У памяці

1424 — Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531 — Ульрых Цьвінглі, дзеяч Рэфармацыі ў Швайцарыі.

1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 — Джэймз Джоўль, брытанскі фізык.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG