Суд Пінскага раёну і горада Пінска асудзіў жыхара вёскі Манькавічы Берасьцейскай вобласьці Валянціна Марчука паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі — «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Згодна з інфармацыяй выданьня «Наша ніва», Валянцін Марчук працаваў у Столінскай участковай вэтэрынарнай лячэбніцы. Праваабаронцам дакладна невядомы вырак. Мяркуюць, што яго асудзілі на «хатнюю хімію».
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што імя 41-гадовага Валянціна Марчука 25 верасьня ўключылі ў дзяржаўны пералік «грамадзян Беларусі, замежнікаў і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці».
31-гадовага былога міліцыянта асудзілі на восем гадоў калёніі за «здраду дзяржаве»
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Горадзенскі абласны суд 13 студзеня 2023 году асудзіў жыхара Ліды Сяргея Казінскага да васьмі гадоў пазбаўленьня волі. Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).
Суд таксама прызначыў яму штраф 3700 рублёў і пазбавіў званьня «лейтэнант міліцыі». Пакараньне прызначылі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Мужчыну затрымалі 18 траўня 2022 году, а 20 траўня зьмясьцілі пад варту. У лютым 2023 году Сяргея адправілі адбываць тэрмін у калёнію № 3 у Віцьбе Віцебскага раёна.
Сяргей Казінскі нарадзіўся ў 1995 годзе ў Лідзе. У мінулым працаваў у Лідзкім РУУС. Пасьля падзей 2020 году ён звольніўся са службы. Мае вышэйшую адукацыю, быў жанаты і ўтрымліваў непаўнагадовае дзіця.
У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі старонку Максіма Вінярскага
Міністэрства інфармацыі дадала ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 4 старонкі ў сацыяльных сетках.
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 29 верасьня 2026 году прызнаў палітвязьнямі 879 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 936.
Форум