Заўважыўшы незвычайную карціну, паляўнічыя неадкладна перадалі інфармацыю супрацоўнікам Службы аховы дзяржаўнай мяжы. І тыя неўзабаве затрымалі людзей, якія незаконна перасеклі мяжу, паведаміла ў Фэйсбуку Літоўскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Як пазьней стала вядома, 24 мігрантаў вярнулі ў Беларусь, а траіх замежнікаў затрымалі. Аднаго зь іх падазраюць у гандлі людзьмі ў складзе арганізаванай групы.
Па стане на 4 жніўня літоўскія памежнікі не прапусьцілі сёлета 1390 чалавек, якія спрабавалі зь Беларусі трапіць у Літву па-за пунктамі пропуску. А за ўвесь час мігранцкага крызісу — 26 004 чалавекі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Форум