Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова

Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1972 — паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.

1989 — на плошчы Т’яньаньмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту.

1989 — у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў «антыкарупцыйную камісію» і выбраў яе старшыню. З гэтага прызначэньня пачаўся імклівы рух Аляксандра Лукашэнкі да пасады прэзыдэнта.

У гэты дзень нарадзіліся

1867 — Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944–1946 гг.

Густаў Манэргайм
Густаў Манэргайм

1946 — Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР.

1972 — Віктар Сьлінко, паэт.

У памяці

1847— Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.

1863 — Данііл Канапасевіч, праваслаўны сьвятар. Павешаны паўстанцамі за тое, што выступаў на баку расейскага войска.

1872 — Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар.

1952 — Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных справаў Ураду БНР.

Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа
Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа

1986 — Канстанцыя Буйлянка (Буйло), паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло

2013 — Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»
Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG