Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі заклікаў замежных дыпляматаў ва Ўкраіне пакінуць Кіеў — Масква пагражае новымі ўдарамі з паветра

Разбураны жылы дом у Кіеве пасьля расейскага ўдару

Наступствы разбуральных расейскіх удараў напярэдадні агледзелі дзясяткі замежных дыпляматаў, а Масква папярэдзіла іх пра новыя ракеты на Кіеў.

Масква пагражае новымі паветранымі атакамі на ўкраінскую сталіцу. Афіцыйная старонка Міністэрства замежных спраў Расеі ў Х паведаміла, што Ўзброеныя сілы Расеі пачынаюць сыстэматычныя ўдары па прадпрыемствах украінскага вайскова-прамысловага комплексу ў Кіеве.

«Папярэджваем замежных грамадзян, у тым ліку супрацоўнікаў дыпляматычных місіяў і міжнародных арганізацыяў, аб неабходнасьці пакінуць горад» — заявілі ў расескім МЗС.

Міністэрства замежных спраў Расеі заяўляе, што расейскія войскі ўдараць «па канкрэтных месцах праектаваньня, вытворчасьці, праграмаваньня і падрыхтоўкі да выкарыстаньня бесьпілётных лятальных апаратаў».

Якраз 25 траўня больш за 70 кіраўнікоў і прадстаўнікоў замежных дыпляматычных місій наведалі месцы нядаўніх расейскіх удараў у Кіеве і ўшанавалі памяць загінулых падчас абстрэлаў.

Сярод гасьцей Кіева ў гэтыя дні і Сьвятлана Ціханоўская з апазыцыйнай беларускай дэлегацыяй. Яна наведала Сьцяну памяці ў Кіеве, дзе разам зь міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сыбігам ушанавала памяць палеглых, у тым ліку сваіх землякоў-беларусаў, якія сталі на абарону Ўкраіны.

У ноч на 24 траўня Ўкраіна зазнала масаванага паветранага нападу з боку Расеі. Паводле зьвестак Вайскова-паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны, Расея атакавала Ўкраіну з дапамогай 600 бесьпілётных лятальных апаратаў розных тыпаў і 90 ракет паветранага, марскога і наземнага базаваньня, асноўным напрамкам нападу быў Кіеў.

Агулам ва Ўкраіне загінулі чатыры чалавекі, каля ста атрымалі раненьні.

У Кіеве ў выніку нападу загінулі два чалавекі. Паводле апошніх зьвестак, 91 чалавек атрымаў раненьні.

Кіеў пасьля расейскага нападу: пажары і руйнаваньні ў 10 раёнах гораду, у тым ліку разбураны музэй Чарнобылю. ФОТА

Пажар на тэрыторыі рынку і гандлёвага цэнтру пасьля атакі РФ каля станцыі мэтро «Лук’янаўская» ў Кіеве
1/14 Пажар на тэрыторыі рынку і гандлёвага цэнтру пасьля атакі РФ каля станцыі мэтро «Лук’янаўская» ў Кіеве
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Выбуховая хваля пашкодзіла наземны вэстыбюль станцыі мэтро «Лук’янаўская», яе закрылі для пасажыраў
2/14 Выбуховая хваля пашкодзіла наземны вэстыбюль станцыі мэтро «Лук’янаўская», яе закрылі для пасажыраў
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Наступствы расейскай атакі каля станцыі мэтро «Лук’янаўская» ў Кіеве
3/14 Наступствы расейскай атакі каля станцыі мэтро «Лук’янаўская» ў Кіеве
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Ліквідацыя пажару на Лук’янаўскім рынку ў Кіеве
4/14 Ліквідацыя пажару на Лук’янаўскім рынку ў Кіеве
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Разбураны расейскім абстрэлам шматпавярховы будынак у Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву
5/14 Разбураны расейскім абстрэлам шматпавярховы будынак у Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Пажар у пяціпавярховіку ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву. У доме цалкам разбураны пад’езд
6/14 Пажар у пяціпавярховіку ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву. У доме цалкам разбураны пад’езд
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Паранены ў выніку расейскай атакі Яўген трымае на руках свайго сабаку Вілку.</br><br></br>«Я быў у калідоры. А ён [сабака] не хацеў са мной быць. Ён быў у пакоі. Вось як бахнула – я за ім кінуўся. А тут яшчэ адзін выбух. І мяне зь ім, як трэсачку, панесла. Разумееце, мне 75 гадоў. Чаго мне баяцца? Я больш за яго баяўся, чым за сябе», – распавёў мужчына
7/14 Паранены ў выніку расейскай атакі Яўген трымае на руках свайго сабаку Вілку.

«Я быў у калідоры. А ён [сабака] не хацеў са мной быць. Ён быў у пакоі. Вось як бахнула – я за ім кінуўся. А тут яшчэ адзін выбух. І мяне зь ім, як трэсачку, панесла. Разумееце, мне 75 гадоў. Чаго мне баяцца? Я больш за яго баяўся, чым за сябе», – распавёў мужчына
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Людзі і ратавальнікі хаваюцца ў падвале і аказваюць параненай жанчыне дапамогу
8/14 Людзі і ратавальнікі хаваюцца ў падвале і аказваюць параненай жанчыне дапамогу
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Пашкоджаны ў выніку атакі РФ дзевяціпавярховы будынак у Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву
9/14 Пашкоджаны ў выніку атакі РФ дзевяціпавярховы будынак у Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Мужчына дапамагае пацярпелай жанчыне
10/14 Мужчына дапамагае пацярпелай жанчыне
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Разбурэньні ў шматпавярховіку ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву
11/14 Разбурэньні ў шматпавярховіку ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіеву
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа эвакуююць параненых
12/14 Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа эвакуююць параненых
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Згарэлыя аўто і рынак
13/14 Згарэлыя аўто і рынак
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Дым у небе над Кіевам пасьля расейскай атакі на горад
14/14 Дым у небе над Кіевам пасьля расейскай атакі на горад
У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG