Былога актывіста «Маладога фронту» з Гомля асудзілі да трох гадоў калёніі
Як паведамляе @christianvision, Яўгена Скочку з Гомля абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці», «паклёпе» і «абразе» Лукашэнкі, а таксама «дыскрэдытацыі Беларусі» і асудзілі да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Вядома, што цяпер Яўген знаходзіцца ў СІЗА-3 у Гомелі. Пасьля пандэміі каранавірусу ў Яўгена праблемы са здароўем, паведаміў Павал Севярынец.
Яўген Скочка — праваслаўны вернік з Гомля, юрыст, прадпрымальнік, шматдзетны бацька. У мінулым ён быў адным зь лідэраў арганізацыі «Малады Фронт» і актыўным удзельнікам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, аднак зь сярэдзіны 2000-х гадоў адышоў ад палітыкі. Пазьней займаўся будаўніцтвам храмаў і аказваў юрыдычную дапамогу людзям.
Выкладчыка зь Віцебска асудзілі за абразу Лукашэнкі
У Віцебскім абласным судзе вынесьлі вырак Дзянісу Голубеву, дацэнту Віцебскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту, якога абвінавачвалі ў «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368) і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса). Выкладчыку прысудзілі хімію з накіраваньнем альбо калёнію, паведамляе «Наша ніва».
Дзянісу Голубеву 51 год, ён скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію вэтэрынарнай мэдыцыны, у 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 10 асуджаных
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што прызналі палітвязьнямі Максіма Сямітку, Сьвятлану Ангелейка, Яўгена Федасенка, Віктара Кізевіча, Аляксандра Конанава, Аляксея Кузаваткіна, Уладзімер Целяпуна, Натальлю Ўласаву, Віктара Жданюка і Віталя Лухверчыка.
Сярод новых палітвязьняў — 70-гадовы праваабаронца з Мазыра
Уладзімер Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасьцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем.
Яго ўзялі пад варту на пачатку красавіка. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасьля яго перавялі ў СІЗА-3. Супраць яго распачатая крымінальная справа. Падрабязнасьці абвінавачаньняў невядомыя, але сутнасьць справы мае палітычны характар, піша «Вясна».
Цяпер у сьпісе палітвязьняў, які вядзе «Вясна» супольна зь іншымі праваабаронцамі, — 841 палітвязень.
Яшчэ адна праваабарончая ініцыятыва dissidentby, якая вядзе свой сьпіс, прызнала палітвязьнямі 921 незаконна асуджаных у Беларусі.
Канал Юрыя Дудзя з больш як 10 мільёнамі падпісчыкаў у Беларусі стаў «экстрэмісцкім»
За тыдзень улады дадалі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» больш за паўсотні рэсурсаў. Сярод іх — старонкі Мікалая Статкевіча, Паўла Вусава, Паўлюка Быкоўскага, Юрыя Губарэвіча, Сяргея Пятрухіна, а таксама экалягічнай арганізацыі «Экадом» і праваабарончага цэнтру «Вясна».
- 3% (Telegram-стыкеры)
- andrei_chapiuk2025 (Instagram)
- Baza Florida (Facebook, Instagram)
- Belarus Passport Center (Instagram)
- bkspahonia (Instagram)
- Botschaft des Volkes von Belarus in Deutschland (Facebook)
- ByMapка (Facebook)
- Deutsch-belarussische gesellschaft (dbg) (Facebook)
- e.solenkov (Instagram)
- Germany (Telegram-стыкеры)
- grodnonovosti44 (TikTok)
- jurkadeshuk (Instagram)
- klasby84 (Threads)
- komissarovalecs (Instagram)
- malyavko.vladimir (Instagram)
- miliuk29 (Instagram)
- pahoniaart (Instagram)
- raslkulevich (Threads)
- Shimizu satoshi/ (@qingshuicong2354) (Instagram)
- team_ivulin (Instagram)
- Usau Pavel (Facebook)
- user37482224238772 (TikTok)
- vasili.nikalayey.official (Instagram)
- volat_uav_group (Instagram)
- worldnewsreporter0 (TikTok)
- Алесь (Threads)
- Беларусы Тампы (Instagram, Facebook)
- Беларусы ў Нямеччыне/ Belarusians in Deutschland (Facebook)
- БелНовости (Telegram, Instagram)
- вДудь (YouTube)
- Виталий Тарасов (Facebook)
- Все против Путина (TikTok)
- ЗБС ǀ BSA ǀ zbsunion.org (Threads)
- Землянин (TikTok)
- Игорь Дидуэль (Threads)
- Калі ласка – Беларусь (ВКонтакте)
- Михаил Политыко (Facebook)
- Мікола Статкевіч (Facebook)
- Мясцовыя выбары ў найноўшай палiтычнай гiсторыi Беларусi (Кніга)
- Паўлюк Быкоўскi (Facebook)
- ПОТОК (ВКонтакте)
- Праваабарончы Цэнтр Вясна (Threads)
- Светлана Куткович (Threads)
- Сяргей Пятрухiн (Facebook)
- Черный лебедь для … (Threads)
- Шукаем беларусаў (Telegram)
- Экодом (Сайт)
- Юрый Губарэвіч (Facebook)
Улады зноў дапоўнілі сьпіс так званых «экстрэмістаў»
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дапоўніла пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці» яшчэ 35 прозьвішчаў, зь іх 32 асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму» паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Цяпер у ім 6578 чалавек.
- Андрэй Аўсяньнікаў, 46 гадоў
- Аляксандар Бародзіч, 40 гадоў
- Вольга Барунова, 47 гадоў
- Валянцін Бярэзін, 52 гады
- Максім Вайцяховіч, 35 гадоў
- Аляксей Варацілін, 28 гадоў
- Іван Воінаў, 30 гадоў
- Сяргей Гардзей, 38 гадоў
- Сяргей Герасімук, 42 гады
- Дзяніс Голубеў, 51 год
- Аляксандар Давідовіч, 47 гадоў
- Аляксей Жыгар, 51 год
- Максім Кандраценка, 39 гадоў
- Паліна Кельн, 38 гадоў
- Яўген Кісьлякоў, 33 гады
- Люцыя Лабазінская, 65 гадоў
- Аляксандар Лазейка, 40 гадоў
- Дзьмітры Левы, 38 гадоў
- Антон Маджуга, 34 гады
- Іван Малафееў, 42 гады
- Дзяніс Маспанаў, 34 гады
- Юрый Мядзьведзік, 36 гадоў
- Натальля Непачаловіч, 42 гады
- Віталь Новікаў, 42 гады
- Глеб Панасюк, 34 гады
- Раман Сарока, 37 гадоў
- Яўген Скачко, 49 гадоў
- Аляксей Сокал, 41 год
- Анатоль Стэць, 40 гадоў
- Яўген Сяргееў, 30 гадоў
- Андрэй Сячко, 38 гадоў
- Дзяніс Сячко, 35 гадоў
- Андрэй Тарапыгін, 37 гадоў
- Барыс Федасееў, 42 гады
- Юрый Ядкоўскі, 38 гадоў
Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі
Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.
Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ. Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.
Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.
Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На дадзены момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.
На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.
Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».
Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».
Форум