Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя ў Віцебскім раёне: у адным возеры патанулі адразу двое рыбакоў

На месцы трагедыі ў Віцебскім раёне
На месцы трагедыі ў Віцебскім раёне

Утапленьне рыбака ня рэдкасьць, але незвычайнасьць трагічнага здарэньня пад Віцебскам у тым, што адначасова патанулі адразу двое.

Днём 16 красавіка ў міліцыю паступіла паведамленьне зь Віцебскага раёну. На возеры знайшлі два целы.

Супрацоўнікі ратавальнай службы дасталі з вады мужчынаў 56 і 59 гадоў. Папярэдне ўстаноўлена, што, вудзячы рыбу на возеры Бернскім, яны ўпалі ў ваду з пантоннай агароджы і ня здолелі выплысьці.

На месцы здарэньня працавала сьледча-апэратыўная група. Яна правяла агляд і зафіксавала сьледавую карціну здарэньня. Сьледчыя апыталі відавочцаў.

Справай заняўся Віцебскі раённы аддзел Сьледчага камітэту, які пачаў праверку.

Як раней паведамляла Беларускае таварыства ратаваньня на водах, у студзені-сакавіку 2026 году ў краіне зарэгістравалі 46 здарэньняў на водах, зь якіх 9 зь непаўналетнімі. За аналягічны пэрыяд 2025 году было 111 здарэньняў, у тым ліку 6 зь непаўналетнімі. Такім чынам, зьніжэньне адбылося адразу на 59%.

За тры месяцы сёлета на вадаёмах Беларусі патанулі 24 чалавекі, прычым 6 зь іх на закрытых тэрыторыях. З гэтай лічбы 5 чалавек плавалі ў стане алькагольнага ап’яненьня. Пры гэтым 4 чалавекі загінулі акурат у часе рыбнай лоўлі, гэта адбылося яшчэ ўзімку, у час падлёднага лову.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG