17 красавіка: дажджысты і сьвежы дзень
Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпэратура паветра ўначы складзе ад +1 да +7°С, удзень — ад +8 да +13°С, у асобных раёнах паветра прагрэецца да +15°С.
18 красавіка: крыху цяплей, але з ападкамі
18 красавіка ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі зноў магчымы слабы туман. Вецер паўночнага кірунку, умеркаваны. Уначы тэмпэратура паветра складзе +1...+7°С, удзень падымецца да +11...+18°С.
19 красавіка: прыйдзе пахаладаньне
19 красавіка ў краіну пачнуць паступаць больш халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні, умеркаваны, удзень месцамі парывісты. Тэмпэратура ўначы будзе −1...+5°С, удзень — ад +8 да +15°С, на захадзе краіны да +18°С.
Форум