З вакна другога паверху шматкватэрнага дому ў горадзе Чэрвені выпала дзіця.
Папярэдне высьветлена, што хлопчык, якому яшчэ ня споўнілася 2 гады, быў у пакоі з бацькамі, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў (ДКСЭ).
Бацька хлопчыка ў гэты час спаў, а маці выйшла на некалькі хвілін, пакінуўшы дзіця без нагляду. Праўдападобна, у гэты момант і адбылося здарэньне.
Зь цялеснымі пашкоджаньнямі малога шпіталізавалі. Яго стан лекары ацэньваюць як цяжкі.
На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група з удзелам адмыслоўцаў Пухавіцкага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў. Праводзіцца збор сьлядоў. На месца адмыслова прыбыў намесьнік начальніка ўправы ДКСЭ ў Менскай вобласьці Ўладзімер Семянко-Баярынцаў.
Форум