Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія заявіла, што нелегальных спробаў перайсьці мяжу краіны з боку Беларусі за год ужо больш за тысячу

На памежжы Латвіі й Беларусі
На памежжы Латвіі й Беларусі

14 красавіка паўтарыўся дзённы рэкорд.

Ад пачатку году Латвія спыніла больш за тысячу спробаў мігрантаў незаконна перайсьці мяжу зь Беларусі. За мінулыя содні, 14 красавіка, Латвія перадухіліла 108 спробаў мігрантаў незаконна перайсьці мяжу з тэрыторыі Беларусі, як сьведчыць Дзяржаўная памежная ахова краіны.

Гэта паўтарэнне дзённага максымуму, які Латвія зафіксавала 9 красавіка, піша Позірк.

108 спробаў — рэкорд 2026 году ня толькі для латвійска-беларускага ўчастку, але і для ўсіх суседніх зь Беларусьсю дзяржаваў Эўразьвязу.

Ад пачатку гэтага году Латвія спыніла 1059 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі — на 9,5% больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд (967).

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG