Таксама мясцовыя ўлады зьліквідавалі грэка-каталіцкую парафію ў Баранавічах. Раней не прайшла перарэгістрацыю і падала заяву на ліквідацыю парафія ў Івацэвічах, гаворыцца на старонцы Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Фэйсбуку.
Такім чынам, у Берасьцейскай вобласьці не засталося ніводнай грэка-каталіцкай парафіі.
Пасьля ліквідацыі арганізацыяў грэка-каталікі ня могуць арганізоўваць службы ў бізантыйскім абрадзе і зьбірацца самастойна на малітву ў сваіх храмах.
Адметна, што такія працэсы адбыліся пры новым Апостальскім нунцыю (дыпляматычным прадстаўніку) Ватыкану ў Беларусі арцыбіскупу Іньяцыё Чэфалья, які сам грэка-каталік, адзначае katolik.life.
Форум