Папярэдні рэкорд паставіла ў 1970 годзе каманда «Апалёна-13», ён быў на 6600 км меншы.
Гэта не канчатковыя лічбы — «Артэміда-2» працягвае аддаляцца ад Зямлі. Уначы яна пройдзе за 7 тысяч кілямэтраў ад Месяца. Пасьля аблёту карабель пачне вяртацца на Зямлю. За ягоным палётам можна сачыць онлайн, NASA вядзе жывую відэатрансьляцыю.
Карабель запусьцілі 1 красавіка (у Беларусі ўжо была ноч 2 красавіка). На борце чацьвёра астранаўтаў — трое грамадзянаў ЗША і канадзец.
«Артэміда-2» — ключавы элемэнт новай месяцовай праграмы ЗША. У палёце астранаўты маюць выпрабаваць сыстэму забесьпячэньня жыцьця ў глыбокім космасе. Ад посьпеху місіі залежыць працяг праграмы, наступная мэта якой — пілятаваны палёт з пасадкай на Месяц. Магчыма, ужо налета.
Форум