Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 80 месцаў у Каардынацыйнай радзе чацьвёртага скліканьня прэтэндуюць 175 чалавек

Ілюстрацыцыйнае фота
Ілюстрацыцыйнае фота

Камісія ў справе выбараў у Каардынацыйную раду скончыла прыём заяваў ад патэнцыйных дэлегатаў. На месцы ў Каардынацыйнай радзе (КР) чацьвёртага скліканьня прэтэндуюць 175 чалавек, разьмеркаваныя па дзевяці сьпісах.

За апошнія дні сакавіка ў спаборніцтва ўключыўся яшчэ 61 кандыдат з трох сьпісаў. У той жа час некаторыя ўдзельнікі КР трэцяга скліканьня заявілі пра свой няўдзел у выбарах. Гэта, напрыклад, фракцыя «Беларусы» (Блёк Пракоп’ева — Ягорава) і фракцыя «Наша справа».

Таксама ў выбарах у чацьвёрты склад Каардынацыйнай рады вырашыла ня ўдзельнічаць партыя «Разам», арганізаваньнем якой займаюцца прыхільнікі Віктара Бабарыкі.

На месцы ў новым складзе КР прэтэндуюць наступныя сьпісы:

  • «Кааліцыя Латушка і Рух „За Свабоду“» — 38 чалавек, лідэры Павал Латушка і Юрась Губарэвіч;
  • Рух «Воля» — 28 чалавек, лідэр Мікіта Забуга;
  • Аб’яднаная грамадзянская плятформа — 22 чалавекі, лідэр Мікалай Казлоў;
  • «Ваш голас» — 20 чалавек, лідэр Андрэй Колас;
  • «Эўрапейскі выбар» — 17 чалавек, лідэр Валер Мацкевіч;
  • Блёк беларускіх палітычных зьняволеных «Беларус дзеяньня» — 12 чалавек, лідэр Юры Зянковіч;
  • «Наступ» — 13 чалавек, лідэрка Лізавета Пракопчык;
  • «Хопіць баяцца!» — 13 чалавек, лідэрка Тацяна Мартынава;
  • «Закон і правапарадак» — 12 чалавек, лідэр Сяргей Макар.

Ужо зарэгістраваныя выбарчыя сьпісы «Эўрапейскі выбар» і «Закон і правапарадак» .

Выбары пройдуць 11–17 траўня 2026 году.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG