Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Марка Шагала

Марк Шагал
Марк Шагал

Падзеі 28 сакавіка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі

Дата дня

28 сакавіка 1985 году ў Францыі памёр Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс, непадалёк ад Ніцы.

Гэты дзень у гісторыі

1854 — Вялікая Брытанія і Францыя абвясьцілі вайну Расеі, пачатак Крымскай вайны.

Карціна Ўільяма Сімпсана з сэрыі аб Крымскай вайне
Карціна Ўільяма Сімпсана з сэрыі аб Крымскай вайне

1926 — у Менску пачала выходзіць па-польску газэта «Orka».

1939 — войскі генэрала Франсіска Франка занялі Мадрыд, завяршылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

Франсіска Франка
Франсіска Франка

1979 — адбылася адна з самых цяжкіх аварый у гісторыі ядзернай энэргетыкі — на АЭС Тры-Майл-Айлэнд, ЗША.

Атамная станцыя ў Тры-Майл-Айлэнд, ЗША, 1979
Атамная станцыя ў Тры-Майл-Айлэнд, ЗША, 1979

2016 — у Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну і Віталю Ціліжэнку.

Адкрыцьцё помніку беларусам, загінулым за Украіну, Кіеў, 28 сакавіка 2016
Адкрыцьцё помніку беларусам, загінулым за Украіну, Кіеў, 28 сакавіка 2016

2023 — арыштаваны Арцём Лябедзька, сын палітыка Анатоля Лябедзькі. Яго асудзілі на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Арцём Лябедзька на судзе над ім
Арцём Лябедзька на судзе над ім

У гэты дзень нарадзіліся

1515 — Тарэса Авільская, гішпанская манахіня, каталіцкая сьвятая.

1919 — Вера Палтаран, беларуская пісьменьніца.

1925 — Інакенці Смактуноўскі (пры нараджэньні Смактуновіч), савецкі і расейскі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.

Інакенці Смактуноўскі ў ролі цара Фёдара ў спэктаклі «Цар Фёдар Іаанавіч», 1974
Інакенці Смактуноўскі ў ролі цара Фёдара ў спэктаклі «Цар Фёдар Іаанавіч», 1974

1928 — Зьбігнеў Бжэзінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзеяч.

1934 — Кастусь Цьвірка, беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст.

Сьпіны ўсе разгінайце —
Зьнікні, рабства арба!
У сабе забівайце
Палахліўца-раба!
Ды зрывайце бяз страху
Ланцугі — з ног і з душ:
Лепей легчы на плаху,
Чым зьвівацца, бы вуж!

Кастусь Цьвірка. Фота Алены Касьцюковіч
Кастусь Цьвірка. Фота Алены Касьцюковіч

1938 — Уладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.

1940 — Уладзімер Мархель, беларускі літаратуразнаўца і паэт.

Зло ўсё роўна застанецца злом,
Колькі ні кідаць яго на злом.

1941 — Фэлікс Гумен, беларускі мастак, акварэліст.

Фелікс Гумен, Зімовы Віцебск.
Фелікс Гумен, Зімовы Віцебск.

1982 — Марыя Мартысевіч, пісьменьніца, перакладчыца.

Я перадам у спадчыну соль-ваду
і сырую бульбу, калі пакусалі восы,
мочкі вушэй і вострую бараду,
і чырвонае горла, калі па халодным босы.
Скаліёз улева і бубачку ад пісьма,
бо асадку сьціскаю моцна паводле звычаю;
а болей нічога такога ў мяне няма:
астатняе гэта я ў цябе запазычваю.

У памяці

1566 — Зыгмунд Гербэрштайн, нямецкі барон, дыплямат, падарожнік, які ў сваёй працы «Запіскі пра Масковію» прывёў гісторыка-этнаграфічныя, палітычныя і культурныя зьвесткі ў тым ліку пра Беларусь і Літву.

1584 — Іван IV, Жахлівы, расейскі цар, пры якім Маскоўскае княства неаднойчы ваявала зь Вялікім княствам Літоўскім.

Іван Жахлівы, партрэт Віктара Вясьняцова
Іван Жахлівы, партрэт Віктара Вясьняцова

1772 — Антоні Пшазьдзецкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, уладальнік Заслаўя, меў тытул графа Заслаўскага.

1886 — Уладзіслаў Борзабагаты, мэдык, кіраўнік паўстаньня 1863-64 у Наваградзкім павеце, мэмуарыст.

1900 — Апалінар Гараўскі, мастак.

1911 — Марыя Косіч, фальклярыстка і пісьменьніца.

1943 — Сяргей Рахманінаў, расейскі і амэрыканскі кампазытар, дырыжор і піяніст.

Сяргей Рахманінаў
Сяргей Рахманінаў

1967 — Аляксандар Ільінскі, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1985 — Марк Шагал, сусьветна вядомы мастак, ураджэнец Беларусі.

Марк Шагал. Брама могілак у Віцебску. 1917. Цэнтар Пампіду, Парыж
Марк Шагал. Брама могілак у Віцебску. 1917. Цэнтар Пампіду, Парыж

1989 — Вера Палтаран, пісьменьніца.

1995 — Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.

2022 — Алесь Барскі, паэт і літаратуразнавец.

Яднайся, народзе, і сьмела наперад!
Жыве Беларусь сярод вольных народаў!
Жыць нельга шчасьліва бяз дружбы, бязь веры,
Жыць нельга шчасьліва бяз сонца свабоды.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG