Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку сустрэлі ў Пхэньяне з ротай ганаровай варты і кавалерыяй. ФОТА

Лукашэнка і Кім Чэн Ын
Лукашэнка і Кім Чэн Ын

25 сакавіка Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Паўночную Карэю з афіцыйным візытам, дзе яго ўрачыста прынялі.

У Пхэньяне Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам. Месцам правядзеньня цырымоніі стала плошча імя Кім Ір Сэна, названая ў гонар заснавальніка КНДР і адкрытая ў 1954 годзе, піша прэс-служба Лукашэнкі.

Плошча зьмяшчае да 100 тысяч чалавек і зьяўляецца месцам правядзеньня вайсковых парадаў, дзяржаўных сьвятаў і іншых масавых мерапрыемстваў.

Лукашэнка, як і ягоны малодшы сын Мікалай, усклалі вянкі і кветкі да мэмарыялу «Вызваленьне» на плошчы.

Мікалай Лукашэнка каля манумэнту
Мікалай Лукашэнка каля манумэнту
Паўночнакарэйская Ганаровая варта
Паўночнакарэйская Ганаровая варта

Лукашэнка ўшанаваў памяць савецкіх ваяроў, якія загінулі пры вызваленьні Карэі ад японскіх захопнікаў, была аб’яўлена хвіліна цішыні.

Акрамя таго, беларускі бок усклаў букет кветак да манумэнту па просьбе прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна — на знак падзякі за дапамогу ў так званай СВА (Спэцыяльнай ваеннай апэрацыі, як Крэмль афіцыйна заве захопніцкую вайну супраць Украіны).

На афіцыйнай цырымоніі выканалі дзяржаўныя гімны дзьвюх краінаў, прысутнічалі паўночнакарэйскія Ганаровая варта і кавалерыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG