Праваабарончая ініцыятыва dissidentBY паведаміла аб цяжкім стане палітзьняволенай Жанны Аўрамчык, якая знаходзіцца за кратамі з 2024 году.
«Жанчына прымае цяжкія лекі, бо ў яе дзьве анэўрызмы ў мозгу, праз што здараюцца прыступы. Падчас сьледзтва яна знаходзілася пад хатнім арыштам, але падчас абвяшчэньня прысуду яе ўзялі пад варту ў зале суда і адправілі за краты ў 2024 годзе», — адзначаецца ў паведамленьні.
Вядома, што муж Жанны працаваў на салігорскіх шахтах, але памёр ад анкалёгіі ў 2017 годзе. Жанчына асьвятляла гэтую гісторыю ў лякальных мэдыя, бо дактары своечасова не адрэагавалі на аналізы мужа.
Ад жанчын, якія адбывалі пакараньне разам з Жаннай, вядома, што яна дагэтуль знаходзіцца за кратамі ў цяжкім фізычным і псыхалягічным стане. Прысуд застаецца невядомым. Тым ня менш, Жанну Аўрамчык асудзілі двойчы паводле крымінальных артыкулаў. Сёлета ёй споўніцца 60 гадоў.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек
- Анжэла Агарок,
- Уладзіслаў Вакульчык,
- Вольга Вараб’ёва,
- Вікторыя Грынько,
- Уладзімір Захараў,
- Віталь Каледа,
- Барыс Крыцкі,
- Вольга Харламава,
- Ірына Якаўлева.
Цяпер у Беларусі 898 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».
Трактарыста з Чавускага раёну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку
Сьцьвярджаецца, што ён ў «Аднаклясьніках» перапосьціў чатыры фатаздымкі з Лукашэнкам і пакінуў пад імі свае камэнтары — два зь іх нібыта мелі абразы, а яшчэ два — паклёп.
У выніку жыхару Чавускага раёну прызначылі 3 гады «хіміі», піша «Вясна».
Форум