Грамадзян Беларусі і Баўгарыі затрымалі ў памежным горадзе Сэйны. Баўгарыну 55, беларусу 29 гадоў, паведаміла Памежная варта Польшчы.
Фігурантаў арыштавалі на тры месяцы. Акрамя таго, беларусу ўжо выдалі пастанову, якая абавязвае яго вярнуцца на радзіму з забаронай уезду ў Шэнгенскую зону на 10 гадоў.
Баўгарын атрымаў рашэньне аб дэпартацыі з Польшчы з забаронай на ўезд у краіну цягам 5 гадоў.
У Польшчы мужчынам пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.
«Гэта чарговае сёлета затрыманьне асобаў, якія перапраўляюць мігрантаў у краіны Заходняй Эўропы, праведзенае супрацоўнікамі Падляскага аддзелу Памежнай варты. Апэрацыі праводзіліся па ўсёй краіне. У 2026 годзе супрацоўнікі гэтага падразьдзелу ўжо затрымалі 18 памагатых і арганізатараў незаконнага перасячэньня мяжы», — паведамілі памежнікі.
Форум