Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Вільні пад нацыянальнымі сьцягамі сьвяткуюць Дзень Волі. ФОТА

Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. Вільня, 25 сакавіка 2026 году
Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. Вільня, 25 сакавіка 2026 году

Некалькі дзясяткаў беларусаў, што жывуць у літоўскай сталіцы, узялі ўдзел у акцыі непадалёк ад Сейму Літвы, павязаўшы на дрэвы на «Беларускай алеі» бел-чырвона-белыя стужкі.

Акцыі ў Дзень Волі 25 Сакавіка важна праводзіць у тым ліку за мяжой, бо «ў беларусаў волі пакуль няма», заявіў журналістам у Вільні адзін зь лідэраў беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў, старшыня аргкамітэту святкаваньня 108-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, экс-палітвязень Павал Севярынец, піша Позірк.

Павал Севярынец (справа)
Павал Севярынец (справа)

«Гэты дзень, як пуцяводная зорка, абвяшчае, што воля ў беларусаў будзе, — сказаў Севярынец. — Дзякуй Богу, сёньня сонечны дзень, Вільня, бел-чырвона-белыя сьцягі. Павяжам бел-чырвона-белыя стужачкі на „Беларускай алеі“, [пасьля] будзе аўта- і мотапрабег, потым наведаем могілкі, дзе спачываюць знакамітыя беларускія дзеячы».

«А 18-й гадзіне цэнтральная акцыя — на Лукіскім пляцы, дзе быў забіты Кастусь Каліноўскі, правядзем мітынг. І адтуль шэсьцем пройдзем да беларускай амбасады, каб правесьці там Варту сьвятла. Завершыцца Дзень Волі сёньня набажэнствам у беларускай праваслаўнай царкве Канстантынопальскага патрыярхату і канцэртам гурту „Дай Дарогу!“», — абазначыў плян сьвяткавання Дня Волі ў Вільні старшыня аргкамітэту.

Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. Вільня, 25 сакавіка 2026 году
Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. Вільня, 25 сакавіка 2026 году

Разважаючы, чаму ўлады Беларусі пагражаюць беларусам за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі нават за мяжою, палітык канстатаваў, што «рэжым вельмі баіцца волі, баіцца бел-чырвона-белага сьцяга як чорт ладану».

Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. Вільня, 25 сакавіка 2026 году
Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. Вільня, 25 сакавіка 2026 году

«Але тым, хто пагражае беларусам у Дзень Волі, трэба нагадаць, што мы — партызанскі народ. Яны кідаюць выклік цэламу народу. А тыя, хто фіксуе, ідэнтыфікуе — з кепскімі мэтамі — беларусаў, павінны ведаць: ёсьць адмыслова навучаныя людзі, якія таксама фіксуюць і ідэнтыфікуюць іх саміх — і за мяжою, і ў Беларусі», — дадаў Севярынец.

Дзень Волі ў Вільні. Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. 25 сакавіка 2026 году
Дзень Волі ў Вільні. Беларусы каля Сейму Літвы на «Алеі беларускай дэмакратыі» павязалі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы. 25 сакавіка 2026 году

Тое, што Аляксандр Лукашэнка ў Дзень Волі знаходзіцца ў КНДР, Севярынец назваў «знакам».

«Гэта курс, якім імкнецца сёньняшні рэжым. І гэта іх канчатковы прыпынак — Паўночная Карэя. Яны хочуць, каб увесь беларускі народ паехаў туды. Але не, паедзе туды правадыр, а беларускі народ застанецца і ўрэшце будзе вольны», — падкрэсьліў палітык.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG