Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 сакавіка: рабочага з Рэчыцы асудзілі ў «справе Гаюна» на 4 гады калёніі

Антон Казачэнка ў Кіеве, архіўны здымак
Антон Казачэнка ў Кіеве, архіўны здымак

Працягваецца перасьлед у «справе Гаюна» беларусаў, якія масава рабілі здымкі расейскай вайсковай тэхнікі і слалі іх на адпаведны канал, каб перашкодзіць прасоўваньню расейскіх войскаў углыб Украіны.

Гомельскі абласны суд у лютым вынес чарговы прысуд у «справе Гаюна» за інфармацыю пра расейскую вайсковую тэхніку ў Беларусі, піша «Гомельская вясна».

Гэтым разам за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу) асудзілі 31-гадовага жыхара Рэчыцы Антона Казачэнку. Яму прызначылі 4 гады калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пра гэта праваабаронцам паведаміў сукамэрнік палітвязьня.

Вядома, што да затрыманьня Антон Казачэнка працаваў на Рэчыцкім заводзе мэталічных вырабаў. Пасьля прысуду, 20 лютага, яго ўнесьлі ў пералік асобаў, «якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».

Нядаўна ў гэтай жа справе асудзілі 38-гадовага мсьціслаўца Вадзіма Мікуліча.

Пра тое, што да сілавікоў маглі трапіць пэрсанальныя зьвесткі інфарматараў праекту «Беларускі Гаюн», стала вядома 5 лютага 2025 году. За год, які прайшоў з гэтага часу, праваабаронцам стала вядома пра арышт больш чым 150 зь іх.

Сапраўдная лічба затрыманых можа быць большай, адзначаюць праваабаронцы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG