Камандзіры батальёнаў «удасканальвалі ўменьне ацэньваць абстаноўку і прымаць рашэньні, а асабовы склад трэнаваўся ў нарматывах падыманьня па трывозе, зьдзяйсьненьні маршу і замацаваньні на пачатных рубяжах».
«Асаблівая ўвага надавалася пытаньням арганізацыі сувязі і кіраваньня з разгортваньнем камандавых пунктаў. Таксама байцы і афіцэры адпрацавалі дзеяньні пры рэзкіх зьменах абстаноўкі і правялі выведна-пошукавыя захады», — гаворыцца ў рэлізе.
Раптоўная праверка гатоўнасьці дзеяньняў у асаблівых умовах «некаторых падразьдзелаў органаў унутраных справаў» прайшла 8–9 студзеня.
Унутраныя войскі былі актыўна залучаныя ў здушэньне масавых пратэстаў у 2020 годзе, іх таксама прыцягвалі да разгону вулічных акцыяў у ранейшыя гады.
Рэжым Лукашэнкі практычна няспынна праводзіць вучэньні, трэнаваньні, зборы падчас абвастрэньня адносінаў з Захадам (акрамя ЗША пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.
Форум