На сайце прадпрыемства адзначаецца, што праблемы з кантактнай сеткай пачаліся ўвечары 13 лютага, а на раніцу суботы рух тралейбусаў спыняўся на вуліцах Алібегава, Брыля, праспэктах Пушкіна і Дзяржынскага, на Брылеўскай, Голубева, Нямізе, Мясьнікова.
Рух больш як дзесяці маршрутаў арганізавалі ў аб’езд.
Прычыны пашкоджаньня кантактнай сеткі не называюць.
13 лютага збоі ў руху тралейбусаў у Менску адбыліся больш чым на 20 маршрутах. Перад гэтым праблемы з рухам электратранспарту тлумачылі неспрыяльным надвор’ем.
Форум