Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 66 гадоў таму скасавалі Маладачанскую вобласьць

Маладачанская вобласьць
Маладачанская вобласьць

Падзеі 20 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1265 — Сымон дэ Манфор, граф Лестэр, склікаў першы прадстаўнічы парлямэнт Ангельшчыны — у яго ўпершыню запрасілі ня толькі баронаў і духоўных асобаў, але і па два рыцары ад кожнага графства і па два прадстаўнікі буйных гарадоў.

1513 — у Браславе загінула Алена Іванаўна (Алена Маскоўская), дачка вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ і жонка вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле адной з вэрсіяў, была атручаная.

1532 — Жыгімонт I Стары надаў Слоніму магдэбурскае права.

1569 — Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне магдэбурскае права і новы герб.

1937 — загад кіраўніка НКВД Яжова ня ўказваць месца пахаваньня расстраляных «ворагаў народу».

1960 — у Беларусі скасавалі Маладачанскую вобласьць і вызначылі абласны падзел, які існуе да сёньня.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр заявіў, што амэрыканскія спартоўцы не паедуць на Алімпійскія гульні ў Маскву, калі Савецкі Саюз ня выведзе войскі з Афганістану да 20 лютага. Праз два месяцы ЗША афіцыйна аб’явілі пра байкот Алімпіяды.

1990 — увод савецкіх войскаў у сталіцу Азэрбайджану Баку (Чорны студзень).

Чорны студзень у Баку, 20 студзеня 1990 году
Чорны студзень у Баку, 20 студзеня 1990 году

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

2001 — 43-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джордж Буш-малодшы.

2009 — 44-м прэзыдэнтам ЗША стаў Барак Абама.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, 2009 год
Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, 2009 год

2017 — 45-м прэзыдэнтам ЗША стаў Дональд Трамп.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, 2017 год
Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, 2017 год

2021 — 46-м прэзыдэнтам ЗША стаў Джо Байдэн.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, 2021 год
Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, 2021 год

2025 — 47-м прэзыдэнтам ЗША стаў Дональд Трамп.

Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, 2025 год
Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, 2025 год

У гэты дзень нарадзіліся

1801 — Канут Русецкі, клясык беларускага жывапісу.

1886 — Фабіян Акінчыц, грамадзка-палітычны дзяяч.

1891 — Фабіян Ярэміч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, вязень ГУЛАГу.

1892 — Рыгор Шырма, дырыгент і фальклярыст, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх і савецкіх турмаў.

Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках Менску
Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках Менску

1905 — Ян Пятроўскі, беларускі дзяяч у Заходняй Беларусі і ў эміграцыі, пісьменьнік, перакладнік, лексыкограф.

1907 — Iван Лушчыцкi, беларускі філёзаф.

1913 — Ларыса Алексютовіч, танцорка, балетмайстар, заслужаная дзяячка мастацтваў Беларусі.

1920 — Фэдэрыка Фэліні, італьянскі кінарэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат пяці прэміяў «Оскар».

Фэдэрыка Фэліні
Фэдэрыка Фэліні

1955 — Уладзіслаў Пятрайціс, сьвятар, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст. Каталіцкі сьвятар у Мёрах.

1961 — Сяргей Тарасаў, археоляг, гісторык, пісьменьнік.

У памяці

1922 — Еўдакім Раманаў, археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.

1955 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч. Баптыст-прапаведнік, перакладнік. Памёр у польскім Гданьску.

2005 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст, стваральнік польскай службы Радыё Свабода.

2013 — Міхась Чарняўскі, гісторык, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Міхась Чарняўскі ў археалягічнай выведцы
Міхась Чарняўскі ў археалягічнай выведцы

2015 — Анатоль Грыцкевіч, гісторык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс. Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995
Вітаўт Кіпель, Анатоль Грыцкевіч, Валянцін Грыцкевіч, Адам Мальдзіс. Кангрэс беларусістаў, Менск, 1995

2021 — Барыс Забораў, жывапісец і графік.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG