Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін унёс у Дзярждуму праект ратыфікацыі дамовы зь Беларусьсю аб адмове выдаваць грамадзян на запыт трэціх краін і міжнародных судоў

Міжнародны крымінальныа суд у Гаазе, які ў сакавіку 2023 году выдаў ордэр на арышт Пуціна і расейскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Архіўнае фота
Міжнародны крымінальныа суд у Гаазе, які ў сакавіку 2023 году выдаў ордэр на арышт Пуціна і расейскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Архіўнае фота

Уладзімір Пуцін унёс у Дзяржаўную думу Расеі праект ратыфікацыі дамовы зь Беларусьсю аб адмове выдаваць і арыштоўваць грамадзян на запыт трэціх краін і міжнародных судоў.

Дакумэнт апублікаваны ў сыстэме забесьпячэньня заканадаўчай дзейнасьці, увагу на яго зьвярнуў праект «Слово защите».

Само пагадненьне паміж дзьвюма краінамі было падпісана ў сакавіку 2025 году. У пагадненьні гаворыцца, што падставай для адмовы ў выкананьні запытаў замежных судоў і дзяржаў можа быць рызыка катаваньняў або жорсткага абыходжаньня з расейцамі і беларусамі. Бакі таксама абавязваюцца інфармаваць адзін аднаго аб выпадках, калі іншыя краіны паспрабуюць незаконна абмежаваць свабоду іх грамадзян, і прымаць меры для супрацьдзеяньня гэтаму.

У сьнежні 2025 году Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, паводле якога ў Расеі больш не падлягаюць выкананьню пастановы замежных судоў, надзеленых паўнамоцтвамі ў сфэры крымінальнага судаводзтва без удзелу Расеі.

Акрамя таго, згодна з дакумэнтам, ня будуць выконвацца пастановы міжнародных судовых органаў, кампэтэнцыя якіх не заснавана на міжнароднай дамове або рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.

Кіраўнік праўленьня Асацыяцыі юрыстаў РФ Уладзімір Грузьдзеў раней удакладняў, што гэты закон будуць прымяняць, напрыклад, для прысудаў Міжнароднага крымінальнага суду, які ў сакавіку 2023 году выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і расейскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG