Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

Уладзімер Мулявін
Уладзімер Мулявін

Падзеі 12 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацярынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР. У 1968 годзе Мулявін заснаваў пры Белдзяржфілярмоніі вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны», які праз два гады перайменавалі ў «Песьняры». Гэты легендарны ансамбль на нейкі час стаў візытоўкай Беларусі ва ўсім сьвеце.

Таксама ў гэты дзень

1581 — Пінск атрымаў Магдэбурскае права і герб.

1591 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Менску герб — на блакітным полі жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі.

Герб Менску на Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце
Герб Менску на Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце

1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, якую прынята лічыць найбуйнейшай у Беларусі зь ліку муніцыпальных. Электрастанцыя стаяла на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. У 2011 годзе электрастанцыю зьнішчылі, каб будаваць гатэль «Кемпінскі».

1989 — пачаўся апошні перапіс у СССР. У Беларусі на той час было 10 200 200 чалавек.

2010 — на Гаіці здарыўся магутны землятрус, больш як 200 тысяч чалавек загінулі.

2021 — арыштаваныя журналіст БелаПАН Андрэй Аляксандраў і яго партнэрка Ірына Злобіна.

У гэты дзень нарадзіліся

1628 — Шарль Пэро, францускі казачнік.

1876 — Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік.

Джэк Лондан
Джэк Лондан

1888 — Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1894 — Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.

1901 — Антаніна Абрэмбская-Яблонская, мовазнаўца, заснавальніца польскай беларусістыкі.

1903 — Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы.

1906 — Язэп Малецкі, лекар, палітык, рэдактар і выдавец, беларускі дзяяч у Аўстраліі.

Кніга ўспамінаў Язэпа Малецкага. Таронта, 1976 год.
Кніга ўспамінаў Язэпа Малецкага. Таронта, 1976 год.

1913 — Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Кніга Вячаслава Шыдлоўскага
Кніга Вячаслава Шыдлоўскага

1929 — Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца і крытык.

Зьлева направа: Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан. Іслач, верасень 1995 году
Зьлева направа: Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан. Іслач, верасень 1995 году

1935 — Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Беларусі.

1951 — нарадзіўся Юры Заяц, беларускі археоляг.

1959 — Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004 году).

У памяці

1976 — Агата Крысьці, ангельская пісьменьніца, якую называюць «каралевай дэтэктыву».

Агата Крысьці
Агата Крысьці

2000 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

Яўген Глебаў
Яўген Глебаў

2002 — Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёна герба «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991–1995 гадах.

Яўген Кулік, карціна Леаніда Шчамялёва
Яўген Кулік, карціна Леаніда Шчамялёва

2004 — Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

2010 — Ванда Скуратовіч, грамадзкая і рэлігійная дзяячка, праведніца народаў сьвету.

2021 — Філарэт, мітрапаліт Менскі й Слуцкі, патрыяршы экзарх Беларусі.

Мітрапаліт Філарэт
Мітрапаліт Філарэт


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG