Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У магілёўскай ПК-15 забароняць турэмнае адзеньне, пашытае ў атэлье


Агароджа магілёўскае калёніі
Агароджа магілёўскае калёніі

З новага году ўступяць новыя негалосныя правілы, аб чым асуджаныя папярэджаныя ўжо цяпер.

Узамен адміністрацыя папраўчай калёніі плянуе адкрыць сваю краму турэмнага адзеньня на тэрыторыі ПК. Плаціць за яе трэба будзе сваякам вязьняў.

Яны павінны будуць пералічваць сродкі на рахунак калёніі, піша Mayday.

У гэты момант адміністрацыя калёніі адзявае вязьняў у камплект адзеньня нізкай якасьці, адзначае канал. Гэта сынтэтычныя тканіны, якія становяцца «шклянымі» ў халодную пару году і «ня дыхаюць» у сьпякоту. Таму сваякі асуджаных аддаюць перавагу заказваць камплект робы ў некаторых атэлье, якія спэцыялізуюцца на падобнай вопратцы.

У саміх атэлье ведаюць правілы для кожнай калёніі і могуць вырабіць адзеньне «пад ПК-15».

Праваабаронцам стала вядома, што такую ж забарону на робу з атэлье ў верасьні ўвялі у шклоўскай ПК-17.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG