Пра працэс збору грошай паведаміў музыка і арганізатар культурніцкіх імпрэзаў Сяржук Доўгушаў. Ён адзначыў, што паводле пацьверджанай інфармацыі, група палітвязьняў едзе з Кіева ў Варшаву.
Цяпер трэба за 2 дні сабраць 5000 эўра, каб прытулак мог запрацаваць. Дзякуючы ахвярадаўцам, на памяшканьне ўжо сабралі 1000 эўра.
У час апошняй хвалі вызваленьня 13 сьнежня з вязьніцаў выйшлі 123 палітвязьні. Большая частка зь іх была адпраўленая ва Ўкраіну.
У групе былі прадстаўнікі палітычнай апазыцыі Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава, іхны паплечнік Максім Знак, праваабаронца-вясновец Уладзь Лабковіч, палітоляг Аляксандар Фядута, палітык Павал Севярынец і іншыя.
Форум