Як адзначаецца ў картцы на беларускага міністра, гэта зрабілі 14 сьнежня праз ягоную публічную падтрымку расейскай агрэсіі і забойства грамадзян Украіны, удзел у легатымізацыі расейскай акупацыі Данбасу, замах на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і саўдзел у злачынствах расейскай улады супраць Украіны і яе грамадзян.
Максіма Рыжанкова назвалі «прадстаўніком кіраваньня беларускага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і спартовым функцыянэрам». Яго таксама назвалі адказным за ўдзел прадстаўніцы Беларускай фэдэрацыі баскетболу ў канфэрэнцыі ў Пермі (Расея), у якой удзельнічалі прадстаўнікі прарасейскай адміністрацыі Данецкай вобласьці.
Форум