Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску плянуюць усталяваць звыш 20 000 відэакамэраў на жылых дамах


Камэра назіраньня на доме
Камэра назіраньня на доме

МГЖГ (Дзяржаўнае аб’яднаньне «Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка») запускае маштабны праект — да канца 2026 году на шматкватэрных дамах сталіцы будзе ўсталявана каля 20 000 відэакамэраў.

Паводле інфармацыі, праект закране тыя дамы, якім МГЖГ надае паслугі. Камэры плянуецца разьмясьціць на дваровай тэрыторыі, каля дзіцячых пляцовак, месцаў збору сьмецьця, пад’ездаў, праездаў і пешаходных зонаў — каб кантраляваць стан жыльлёвага фонду і догляду двароў, паведамляе Минск-Новости.

Ужо распачатыя агляды жылых дамоў, каб вызначыць аптымальныя пункты ўсталяваньня. Паводле кіраўніцтва МГЖГ, поўны запуск відэаназіраньня чакаецца ў 2026 годзе.

Прадстаўнікі ведамства кажуць, што сыстэма дапаможа апэратыўна выяўляць праблемы — напрыклад, разбураныя сьцежкі, няспраўныя сьмецьцепрыёмнікі, брудныя пад’езды ці хібы ў працы камунальных службаў.

Актуалізацыя шырокага відэаназіраньня ў жылых раёнах Менска адбываецца пасьля ўдасканаленьняў гарадзкой сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі: раней ужо ўсталявалі дзясяткі тысяч «разумных» камэраў, здольных фіксаваць парушэньні, распазнаваць твары і нумары аўтамабіляў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG