Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакрыўджаны работнік скраў у прадпрымальніка пад Магілёвам дзьве тоны сала


Сала
Сала

З заявай аб зьнікненьні са склада двух тон сала ў міліцыю зьвярнуўся 25-гадовы прадпрымальнік з Магілёўскага раёна, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

«Сышчыкі высьветлілі, што крадзеж учыніў 22-гадовы прыяцель пацярпелага, які ў яго працаваў, але на днях быў звольнены. У адплату, на падставе забраць асабістыя рэчы, фігурант пракраўся на тэрыторыю і вывез брыкеты», — гаворыцца ў паведамленьні, якое цытуе Позірк.

Адзначаецца, што выкрадзенае ён «схаваў на лецішчы і зьбіраўся прадаць».

Прадукцыю ўжо вярнулі ўладальніку, паведамляе МУС. Узбуджаная крымінальная справа за «крадзеж, учынены ў буйным памеры».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG