Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Калі Эўропа пачне вайну, Расея «гатовая наўпрост зараз»


Уладізмір Пуцін падчас размовы з журналістамі 2 сьнежня 2025 году
Уладізмір Пуцін падчас размовы з журналістамі 2 сьнежня 2025 году

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква не зьбіраецца ваяваць з Эўропай, але калі Эўропа пачне вайну, Расея «гатовая наўпрост зараз».

«Расея не зьбіраецца ваяваць з эўрапейскімі краінамі, але калі Эўропа захоча ваяваць з намі і пачне — мы гатовыя наўпрост зараз, у гэтым няма ніякіх сумневаў. Калі Эўропа раптам пачне вайну з намі, мне здаецца, што ўсё адбудзецца вельмі хутка. Гэта не Ўкраіна. З Украінай мы дзейнічаем хірургічна, асьцярожна. Гэта не вайна ў прамым сучасным сэнсе гэтага слова», — цытуе Пуціна ягоная прэс-служба.

Паводле слоў Пуціна, калі Эўропа пачне вайну, «вельмі хутка можа ўзьнікнуць сытуацыя, у якой нам ня будзе зь кім весьці перамовы».

Пра гэта прэзыдэнт Расеі заявіў напярэдадні перамоваў аб спыненьні вайны супраць Украіны са спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стывэнам Уіткафам.

Расея вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны зь лютага 2022 году. Сёлета ў верасьні краіны NATO неаднаразова абвінавачвалі Расею ў беспрэцэдэнтных парушэньнях іх паветранай прасторы. Масква адхіляе гэтыя абвінавачваньні.

Прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што шматлікія парушэньні паветранай прасторы краінаў ЭЗ — гэта пасьлядоўная кампанія, накіраваная на падзел Эўропы і аслабленьне падтрымкі Ўкраіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG