Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Вясёлка» не атрымаў бюджэтнага фінансаваньня на наступны год, «Бярозка» — атрымала


Скрын сайту часопіса «Вясёлка»
Скрын сайту часопіса «Вясёлка»

Беларускамоўнае выданьне для дзяцей пазбавілі дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Беларускамоўны часопіс «Вясёлка» для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдаецца з 1957 году. Чыноўнікі вырашылі не даваць на яго выданьне ў наступным годзе бюджэтныя грошы.

Сярод выданьняў, якія атрымаюць дзяржаўную падтрымку налета (сьпіс апублікаваны на Нацыянальным праўным партале), дзіцячага часопіса «Вясёлка» няма. Беларускамоўны часопіс для падлеткаў «Бярозка» ў сьпісе пазначаны.

Пастанова Савету міністраў пра фінансаваньне дзяржаўнай прэсы
Пастанова Савету міністраў пра фінансаваньне дзяржаўнай прэсы

Сьпіс выданьняў, якія атрымаюць дзяржаўную падтрымку, зацьверджаны пастановай Савету міністраў № 685 ад 28 лістапада 2025 году. У пераліку названа 21 афіцыйнае выданьне. Гэта амаль усе тыя ж газэты і часопісы, што і раней. Адзіная зьмена — у сьпісе зьявіўся часопіс «Роднае слова», штомесячнае навуковае і мэтадычнае выданьне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, піша БАЖ.

Суму падтрымкі выданьняў не называюць. Гэтыя зьвесткі непублічныя ўжо некалькі гадоў. Аднак вядома, што ў праекце нацыянальнага бюджэту на наступны год на друкаваныя СМІ і выдавецкую справу заплянавана 7,4 млн рублёў, паведаміў БАЖ.

Часопіс «Вясёлка» найдаўжэй рэдагаваў Уладзімер Ліпскі з 1978 па 2022 год), з 2022 году ім кіруе Анастасія Радзікевіч.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG