Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь Пашкоў


Генадзь Пашкоў на мерапрыемстве Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры, 14 лістапада 2014. Аўтар фота: X boh x
Генадзь Пашкоў на мерапрыемстве Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры, 14 лістапада 2014. Аўтар фота: X boh x

Памёр паэт, былы шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі Генадзь Пашкоў. Яму было 77 гадоў.

Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 году ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёну. Вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё, потым у часопісе «Полымя», загадчыкам рэдакцыі, адказным сакратаром, намесьнік галоўнага рэдактара.

Зь лютага 1996 году да 2008 году Пашкоў быў дырэктарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 да 2016 года – першым сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У 2013 годзе ён атрымаў званьне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG