Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі на пяць гадоў калёніі


Аўтазак, архіўнае фота
Аўтазак, архіўнае фота

Затрыманы ў траўні 2025 году Васіль Грачыха, паводле КДБ Беларусі, нібыта плянаваў сілавое зьвяржэньне ўлады і дронавую атаку на БелАЭС у 2020 годзе.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», разам з былым ваяром палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам, якога Віетнам выдаў Беларусі, судзілі і Васіля Грачыху.

Грачыху затрымалі вясной 2025 году пры невядомых абставінах. Прапагандысты паказалі, як яго вядуць па балоцістай мясцовасьці некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі.

Агулам каліноўцаў абвінавацілі паводле дванаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У выніку Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калёніі, а Васілю Верамейчыку прызначылі 13 гадоў калёніі.

Верамейчык і Грачыха ўтрымліваюцца ў СІЗА-1 у Калядзічах пад Менскам.

У траўні 2025 году сюжэт пра затрыманьне Васіля Грачыхі паказалі па БТ. Пры гэтым невядома, якім чынам і дзе яго арыштавалі. У сюжэце БТ паказваюць, як сілавікі ў амуніцыі выводзяць мужчыну з вайсковага верталёта, на галаве ў яго мех, рукі зьвязаныя будаўнічай сьцяжкай.

Як расказалі ў сюжэце, Васіль у лютым 2022 году выехаў у Польшчу і праз тры месяцы ўступіў у Полк імя Каліноўскага.

Допыт добраахвотніку на камэру зрабіў начальнік Сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак. Грачыху КДБ назваў «зьбеглым тэрарыстам», які ваяваў у палку Каліноўскага.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG