Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 86 гадоў таму СССР напаў на Фінляндыю


Савецкія салдаты ў Фінляндыі
Савецкія салдаты ў Фінляндыі

Падзеі 30 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 лістапада 1899 году нарадзіўся пісьменьнік Міхась Лынькоў. Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар апавяданьняў і аповесьцяў для дзяцей. Сярод іх — кнігі «Пра сьмелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў», «Міколка-паравоз» і іншыя.

Таксама ў гэты дзень

1595 — казацкі атрад Севярына Налівайкі авалодаў Магілёвам.

1700 — адбылася бітва пад Нарвай, у якой дзевяцітысячнае войска Карла XII разьбіла нашмат буйнейшае войска Пятра I.

1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939–1940 гадоў.

Фінскія салдаты ў абароне падчас савецка-фінскай вайны
Фінскія салдаты ў абароне падчас савецка-фінскай вайны

1988 — СССР перастаў глушыць Радыё Свабода.

1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.


У гэты дзень нарадзіліся

1427 Казімер IV Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

1591Андрэй Баболя, сьвяты, апостал Палесься.

1835 Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

Марк Твэн
Марк Твэн

1874 — ​Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітык.​

Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль

1895Андрэй Блажэвіч, вядучы актор трупы Галубка, вязень ГУЛАГу.

1928Галіна Арлова, акторка, народная артыстка БССР.

1936Іван Крэнь, беларускі гісторык.

У памяці

1900Оскар Уайлд, ірляндзкі пісьменьнік.

Оскар Уайлд
Оскар Уайлд

2017 Іван Макаловіч, намесьнік рэдактара «Народнай Волі».

2019Іван Крамко, мовазнаўца, гісторык беларускай мовы.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG